viasna on patreon

“Пікет па збору подпісаў — гэта несанкцыянаваны мітынг?” Актывіст Валер Рабцаў атрымаў буйны штраф

2020 2020-06-09T14:11:27+0300 2020-06-09T14:23:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/valer_rabcau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валер Рабцаў

Валер Рабцаў

Актывіста Валера Рабцава пакаралі штрафам у памеры 40 базавых велічынь (1080 беларускіх рублёў).

Такое рашэнне вынес суд Заводскага раёна дзевятага чэрвеня. Суд прызнаў, што Рабцаў паўдзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (частка 3 артыкула 23.34 КаАП)  31 траўня каля Камароўскага рынку ў Мінску. Менавіта там праводзіліся шматлікія пікеты ініцыятыўных груп альтэрнатыўных кандыдатаў.

“З якіх гэта часоў для ўладаў пікеты па зборы подпісаў у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь сталі несанкцыянаванымі мітынгамі? Усё рэгламентуецца выбарчым кодэксам або ў нас усё рэгламентуецца пасылам жорсткага гаранта?”напісаў Валер Рабцаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Актывіст быў затрыманы пятага чэрвеня. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на яго склаў старэйшы лейтэнант міліцыі Заводскага РУУС Аляксандр Бумай, а сярод сведак — супрацоўнікі органаў Максім Цюшкевіч і Мікіта Майсейчанка.

Тры дні пасля затрымання і ў чаканні суда Валер Рабцаў правёў у ЦІПе, у той час як дома застаўся непаўнагадовы сын з інваліднасцю, які знаходзіцца на яго ўтрыманні.

У панядзелак, восьмага чэрвеня, распачатае судовае паседжанне над актывістам было перанесена на дзевятага чэрвеня.

Сам Рабцаў называе складзены на яго пратакол “сфальсіфікаваным”.

Алене Лазарчык арышт замянілі на штраф, яна дзякуе ўсіх за падтрымку і салідарнасць

Актывістка «Еўрапейскай Беларусі» Алена Лазарчык, якой прысудзілі 12 сутак арышту, пакінуўшы дома шасцігадовае дзіця, выйшла на свабоду. Але ў ЦІПе яна паспела правесці тры дні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства