viasna on patreon

Вызвалены праваабаронца Набіл Раджаб!

2020 2020-06-09T18:55:26+0300 2020-06-09T19:08:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/radzab_nabil_free.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца з Бахрэйну Набіл Раджаб вызвалены з турмы. Пра гэта паведамляецца ў твітары Міжнародный федэрацыі за правы чалавека (FIDH). 

Набіл Раджаб, які ўзначальваў Бахрэйнскі цэнтр па правах чалавека, у лютым 2018 года быў асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі за мірнае выказвання свайго меркавання ў інтэрнэце. 

radzab_nabil_free2.jpg
Набіл Раджаб з сям'ёй пасля чатырох гадоў зняволення. Фота з твітэра twitter.com/SAlwadaei

Падставай для пераследу сталі яго запісы ў Twitter у 2015 годзе і рэтвіты паведамленняў аб меркаваных катаваннях у бахрэйнскай турме Джоў і забойстве грамадзянскіх асобаў у час канфлікту ў Емене войскамі кааліцыі, якую ўзначальвала Саудаўская Аравія.

Сузаснавальнік і прэзідэнт Бахрэйнскага цэнтра па правах чалавека (BCHR), заснавальнік і дырэктар Цэнтра па правах чалавека ў Заліве (GCHR), намеснік Генеральнага сакратара FIDH і сябра Кансультатыўнага камітэта па Блізкім Усходзе Human Rights Watch, Набіл Раджаб з’яўляецца адным з самых заўзятых абаронцаў правоў чалавека ў краіне.

Набіл Раджаб і Аюб Ціціеў увайшлі ў шорт-ліст прэміі Вацлава Гавела

Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) вітае двух сваіх сябраў Набіла Раджаба і Аюба Ціціева ў шорт-лісце фіналістаў прэміі Вацлава Гавела ў галіне правоў чалавека.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства