viasna on patreon

За межамі сумлення і закона: Як гомельская міліцыя без дай прычыны “палюе” на журналістку

2020 2020-06-09T21:29:03+0300 2020-06-09T21:29:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hchyrakova-menty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Журналістка-фрылансер, сябра ГА "БАЖ" Ларыса Шчыракова з Гомеля звярнулася з заявай у пракуратуру. Яна хоча высветліць, на якой падставе і з якой нагоды супрацоўнікі міліцыі дэманстратыўна дзяжураць каля яе прыватнага дома.

Як паведамляе Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", міліцэйскі аўтамабіль журналістка заўважыла і сфатаграфавала ў нядзелю 7 чэрвеня, калі збіралася ехаць у цэнтр горада, каб стрыміць збор подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты.

Яшчэ адзін аўтамабіль патруляваў завулкі, да якіх прымыкае агарод сядзібы Шчыраковай.

Калі журналістцы ўсё ж удалося незаўважна выйсці з дому, міліцыянты хадзілі па суседзях і пыталіся, кудой Ларыса магла пакінуць сядзібу.

Шчыракова мяркуе, што "дзяжураць" міліцыянты дзеля таго, каб хоць з якой надуманай нагоды затрымаць і не даць магчымасці весці стрым са збору подпісаў, асабліва на спадарожнікавы тэлеканал "Белсат". Выбарцы зараз, падпісваючыся за альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары, не шкадуюць крытыкі на адрас цяперашняй улады і асабіста Аляксандра Лукашэнкі.

"Стрымы "Белсата" маюць па 100 тысяч праглядаў. Шмат хто іх каментуе, завязваюцца дыскусіі. Уладам гэта, відаць, не да спадобы. З таго і нервуюцца, імкнуцца не дапусціць, каб з перадвыбарчых пікетаў не вяліся прафесійныя здымкі", — сказала карэспандэнту службы маніторынгу ГА "БАЖ" Ларыса Шчыракова.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства