viasna on patreon

Блогера MozgON адправілі адбываць 15 сутак, прысуджаных тры месяцы таму

2020 2020-06-09T22:37:40+0300 2020-06-09T22:41:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cyganovich-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Цыгановіч

Уладзімір Цыгановіч

Увечары дзявятага чэрвеня быў затрыманы youtube-блогер Уладзімір Цыгановіч (MozgON). Па інфармацыі ад знаёмай затрыманага блогера, яго адправілі адбываць 15 сутак арышту, якія яму завочна прысудзілі амаль тры месяцы таму.

12 сакавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да Уладзіміра Цыгановіча па арт. 23.34 КаАП (удзел ці арганізацыя несанкцыянаванага масавага мераппрыемства). Блогера абвінавачвалі ў тым, што ён 24 лютага ў сваім тэлеграм-канале заклікаў людзей прыйсці да “Белнафтахіму”, каб абмеркаваць праблему павышэння коштаў на паліва.

Тады суддзя Лідзія Целіца вельмі хутка вынесла рашэнне пакараць Цыгановіча арыштам на 15 сутак. Але ў той дзень блогера не затрымалі, арышт быў адкладзены амаль на тры месяцы. 

Блогер MozgON атрымаў 15 сутак за заклікі да акцыі каля “Белнафтахіму”

Блогер Уладзімір Цыгановіч, які вядзе youtube-канал MozgOn, завочна быў асуджаны на 15 сутак арышту за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства