viasna on patreon

У суд – са станоўчым тэстам на каранавірус

2020 2020-06-10T08:14:00+0300 2020-06-10T13:28:56+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/smolich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віталь Смоліч. Фота з сацыяльных сетак.

Віталь Смоліч. Фота з сацыяльных сетак.

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля на 10 чэрвеня прызначыў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні да актывіста Віталя Смоліча.

Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага, якая прайшла  яшчэ 7 траўня на плошчы Леніна.

Смоліч паведаміў праваабаронцу Леаніду Судаленку, што да 7 чэрвеня ён праходзіў курс лячэння ад арытміі ў лякарні. Лекары выявілі ў станоўчы тэст на каронавірус і ўжо назаўтра, 8 чэрвеня актывіста адправілі лячыцца дадому. У гэты ж дзень на свой мабільны Віталь атрымаў СМС-апавяшчэнне аб маючым адбыцца судзе.

"7 траўня я ўдзельнічаў у мірным сходзе ў падтрымку арыштаванага блогера Ціханоўскага. У той дзень міліцыя многіх затрымала, я ж проста перайшоў на адваротны бок дарогі. З адміністрацыйным пратаколам мяне ніхто не знаёміў, пра тое, што прызначаная палітычная расправа, я даведаўся з СМС», - цытуе словы Смоліча сайт “Гомельскай вясны”.

Нагадаем, за акцыю 7 траўня ў Гомелі ў падтрымку Сяргея Ціханоўскага ўжо пакараныя 10 жыхароў Гомельскага рэгіёну. Шасцёра атрымалі па 15 сутак, астатнія былі аштрафаваныя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства