viasna on patreon

Як распазнаць “ціхара”? Сёмы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2020 2020-06-11T23:33:00+0300 2020-06-17T10:40:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka-7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Ціхары” — гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія прыходзяць на масавыя мерапрыемствы ў цывільным адзенні.

У кіруючых прынцыпах па свабодзе мірных сходаў БДІПЧ  АБСЕ наўпрост сказана, што неабходна, каб супрацоўнікаў паліцыі было лёгка адрозніць. Але тым не менш беларускія міліцыянты апранаюцца як звычайныя грамадзяне, каб зліцца з натоўпам і быць незаўважнымі.

“Ціхары” сочаць за правядзеннем акцый, часта запамінаюць іх удзельнікаў, а потым складаюць пратаколы і нават выступаюць сведкамі ў судах — на адміністрацыйных працэсах па парушэнні артыкула 23.35 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Ціхары могуць і знянацку затрымліваць людзей падчас акцыі — як гэта было і на мінулых пікетах па збору подпісаў па вылучэнні альтэрнатыўных кандыдатаў.

Ці можна навучыцца адрозніваць ціхароў ад звычайных грамадзянаў? Гэта ўмеюць рабіць незалежныя назіральнікі за мірнымі сходамі. У сёмым выпуску падкаста “Вясна прыйдзе” яны падзеляцца некалькімі лайфхакамі.

Як выглядае звычайны "ціхар" і як ён сябе паводзіць?

Слухайце праз youtube альбо на Soundcloud: 

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 


За кім сочыць КДБ? Шосты выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

КДБ (Камітэт дзяржаўнай бяспекі) прызваны абараняць нацыянальную бяспеку. Але па факце мы бачым, што супрацоўнікі КДБ сочаць за сваімі ж грамадзянамі, а менавіта — грамадскімі актывістамі. Яны могуць прыйсці да вас ва ўніверсітэт, дзе вы вучыцеся, альбо на працу — каб "проста пагаварыць”. Яны не называюць сваіх прозвішч і не паказваюць дакументаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства