Актывістка МХД Ева Сапрыгіна не выходзіць на сувязь. Магчыма, яе затрымалі
https://spring96.org./be/news/97564
2020
2020-06-15T11:00:13+0300
2020-06-15T11:00:13+0300
2020-06-15T11:01:12+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/saprygina_kamarouka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
14 чэрвеня перастала выходзіць на сувязь актывістка Маладых хрысціянскіх дэмакратаў, сябра ініцыятыўнай групы Вольгі Кавальковай Ева Сапрыгіна.
Па інфармацыі сайта "Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” раней яе расшуквалі супрацоўнікі міліцыі пасля пікету 7 чэрвеня каля Камароўскага рынку ў Менску.
Нягледзячы на гэта, актывістка 14 чэрвеня зноў прыйшла на легальны пікет у падтрымку сустаршыні БХД Вольгі Кавальковай.
Пасля пікету яна вярнулася дадому. Каля 16:00 Сапрыгіна паведаміла, што “каля дому стаяць”. Пасля сувязь з ёй знікла.
У міліцыі адказу пра яе месцазнаходжанне не далі.