Беларускія праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязня Андрэя Новікава
У сувязі з прад’яўленнем 12 чэрвеня 2020 года абвінавачвання па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія спалучаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства) затрыманаму 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Андрэю Новікаву мы, прадстаўнікі праваабрончай супольнасці Баларусі, яшчэ раз падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў раней прыняты заявах ад першага, дзевятага і адзінаццатага чэрвеня гэтага году, заяўляем аб прызнанні Андрэя Новікава палітвязнем, патрабуем ягонага недакладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.
Андрэй Новікаў – валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Ён грамадзянін Расіі, але ўжо шмат гадоў жыве ў Беларусі. У яго ёсць жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.
Новікава затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Затрымалівала Новікава цэлая група супрацоўнікаў міліцыі. Спачатку яго адвезлі ў Паставы, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП. А затым стала вядома, што яго перавезлі ў Мінск у ізалятар часовага ўтрымання на вул. Акрэсціна.
У аўторак 9 чэрвеня ў доме Новікава ў Прусах прайшоў вобшук.
Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь