viasna on patreon

На каардынатара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай з Наваполацку склалі адразу тры пратаколы Дапоўнена

2020 2020-06-15T12:24:55+0300 2020-06-15T13:04:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jaugen_vilski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Вільскі. Фота Радыё Раця

Яўген Вільскі. Фота Радыё Раця

Раніцай 15 чэрвеня быў затрыманы каардынатар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай у Наваполацку Яўген Вільскі.

Як актывіст паведаміў праваабаронцам, яго затрымалі ў 7.30 раніцы каля аўтамабіля. У міліцыі на Яўгена Вільскага склалі адразу тры адміністрацыйныя пратаколы, пасля чаго адпусцілі. Суд прызначылі на 25 чэрвеня.

Падпісныя лісты ён паспеў здаць у тэрытарыяльную камісію для праверкі. 

Тым часам 60-гадовы сябра ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Алег Баброўскі, які быў затрыманы 7 чэрвеня і арыштаваны на 20 сутак, аб’явіў галадоўку. Пра гэта ягонай маці паведаміў адзін з тых, хто сядзеў з ім у ЦІП. Таксама бацька Алега Баброўскага зараз знаходзіцца ў цяжкім стане, які пасля арышту сына злёг у пасцель і не ўстае. Маці спрабавала перадаць Алегу Баброўскаму перадачу, але яе не ўзялі.

Інфармацыя будзе дапоўненая

Нагадаем, зараз за кратамі знаходзяцца шматлікія сябры ініцыятыўнай групы патэнцыйнай кандыдаткі на пасаду прэзідэнта Святланы Ціханоўскай. Блогеру "Краіны для жыцця" Сяргею Ціханоўскаму, Аляксандру Арановічу, Арцёму Сакаву, Васілю Баброўскаму, Вяргілію Ушаку, Дзмітрыю Фурманаву, Уладзіміру Навуміку, Яўгену Разнічэнку, Уладзіміру Кнізе, Андрэю Новікаву прад'яўленыя абвінавачванне ў здзяйсненні крымінальнага злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса "Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Усе яны знаходзяцца ў СІЗА-1. Праваабаронцы прызналі іх палітычнымі вязнямі і запатрабавалі неадкладнага вызвалення з-пад варты.

Акрамя таго, у Мінскім ІЧУ знаходзяцца пад 15-суткавым арыштам фермер з Мазыра Аляксандр Вянгура, блогер, які вёў канал “Мазыр для жыцця”, Аляксандр Цуканаў, яго сябар Дзяніс Колас і мадэратар сацсетак “Краіны для жыцця” Дзмітрый Папоў (грамадзянін Расіі).

Праваабарончая супольнасць Беларусі патрабуе спыніць ціск і запалохванне людзей у сувязі з іх удзелам у выбарчай кампаніі

Выбарчая кампанія ўпершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі з самага свайго пачатку праходзіць у атмасферы страху, пагроз і запалохвання, ідуць затрыманні і арышты актывістаў ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты і простых выбаршчыкаў, якія ўдзельнічаюць у мірных пікетах па зборы подпісаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства