viasna on patreon

Максім Урбановіч заявіў пра здзекі ў турме на Акрэсціна, Паўла Севярынца таксама катуюць

2020 2020-06-15T14:04:26+0300 2020-06-16T17:56:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/maksim_urbanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Урбановіч. Фота: svaboda.org

Максім Урбановіч. Фота: svaboda.org

Першы сакратар "Маладога Фронту" Максім Урбановіч днём 15 чэрвеня выйшаў на волю пасля арышту ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, паведамляе Радыё Свабода.

Марына Адамовіч, жонка зняволенага лідэра "Народнай грамады" Міколы Статкевіча, пераказала на Facebook словы Максіма Урбановіча пра арышт:

Толькі што вызвалены Максім Урбановіч. Расказвае, што такога бязмежжа ў ЦІПе не было нават у горшыя часы. Здзекі, шантаж, бязмежжа. Акрамя таго, на дзень у зняволеных адбіраюць матрасы, забараняюць ляжаць, на падлогу камеры штодня выліваюць вядро з хлоркай, хлорку ж льюць на асабістыя рэчы. Пры гэтым, астатнім, не палітычным, пастаянна кажуць: "Скажыце дзякуй палітычным. Гэта з-за іх".

Марина Адамович

Раней Адамовіч заяўляла пра здзекі са Статкевіча, спрабавала запісацца на асабісты прыём да начальніка ГУУС Мінгарвыканкаму, але яе не прынялі.

Максім Урбановіч расказаў пра ціск у турме на Акрэсціна і заявіў, што ён збіраецца падаваць скаргу на ўмовы ўтрымання:

"Калі зімой бывае, што "марозяць", то цяпер "душаць хату" хлоркай".

У камеры ягонага брата, лідэра "Маладога фронту" Дзяніса Урбановіча, таксама вылівалі на падлогі нейкую вадкасць.

"Усё, казалі, палітычнае", — тлумачыць Максім.

Нагадаем, Максіма Урбановіча 1 чэрвеня асудзілі на 15 сутак арышту за "несанкцыянаванае мерапрыемства" на пікеце для збору подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты. У той дзень такі ж вырак атрымалі Мікола Статкевіч і Максім Вінярскі, якіх 15 чэрвеня чакаюць новыя суды.

Паўла Севярынца катуюць на сутках

Пра гэта напісала жонка палітыка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. 

Сёння пазваніў чалавек, які сядзеў з Паўлам і сказаў, што Паўлу далі яшчэ 2 пратаколы па 15 сутак - агулам атрымліваецца 75 сутак, забралі ўсе рэчы, у тым ліку зубную шчотку, цёплую вопратку, сродкі гігены, а таксама ўжо два разы адпраўлялі ў КПЗ, дзе вельмі халодна. Паша просіцца, каб перадалі перадачу хоць нейкую, але мы не можам гэтага зрабіць, бо перадачы не прымаюць.

Я вельмі прашу, калі неяк можна паўплываць на тое, што з ім робяць, дапамажыце, бо яго там заб'юць.

Вольга Севярынец

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства