У Віцебску адбыліся суды над актывістамі
У судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска 16 чэрвеня адбыліся судовые разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да Юліі Барсуковай і Яраслава Кійко. Іх абодвух вінавацілі па ч. 3 арт. 23.34 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі або ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве".
Суддзя Сняжана Кіндзеева адправіла справу супраць Юліі Барсуковай на дапрацоўку, так як ў матэрыялах адсутнічалі пратаколы апытання сведкаў і дыск з відэазапісам. Сведкі таксама не з'явіліся ў суд.
А вось суддзя Іна Грабоўская правяла паседжанне ў адсутнасць Яраслава Кійко і вынесла пастанову аб пакаранні актывіста 10 суткамі арышту.
Нагадаем, Яраслаў Кійко быў затрыманы 5 чэрвеня ў Віцебску, але праз некаторы час яго адпусцілі да суда з-за падвышанай тэмпературы.
Юлію Барсукову раней суд пакараў буйным штрафам за размяшчэнне ў тэлеграм-канале з заклікам прыйсці на плошчу Леніна ў Оршы.
За паўтара месяца – больш за 1200 сутак арыштаў і сотня непад'ёмных штрафаў. Наперадзе новыя суды
Калі вас ці вашых знаёмых выклікаюць у суд ці ў міліцыю за ўдзел у мірных акцыях ці сустрэчах, просім звяртацца да праваабаронцаў: pierasled@spring96.org (грамадская прыёмная), маб.: +375 29 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram).