viasna on patreon

"Яны мяне не запалохаюць!" Праваабаронца Алена Маслюкова аштрафаваная на 30 базавых. Столькі ж і Ахрамчуку Дапоўнена

2020 2020-06-17T16:10:00+0300 2020-06-17T17:03:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alena_maslukova_spring96_7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org

Праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова. Фота: spring96.org

Суд Светлагорскага раёна разгледзеў 17 чэрвеня адміністрацыйную справу заведзеную на праваабаронку “Вясны” і назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алену Маслюкову.

Пратакол правапарушэння быў складзены па частцы 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

Маёр міліцыі Аляксандр Пераведзенцаў пазначыў у пратаколе, што Маслюкова "ажыццяўляла пікетаванне, пры гэтым прысутнічала ў групе грамадзян з дэманстрацыяй асабіста вырабленым Ахрамчуком транспарантам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”.

Суддзёй па справе прызначаная Галіна Гулевіч. Яна вынесла пастанову аб прыцягненні Маслюковай да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 30 базавых велічынь.

“Суд? У Беларусі ёсць суд? Гэта проста здзек над правамі чалавека. У нас Феміда не толькі з заплюшчанымі вачамі, але і з заткнутымі вушамі”, - пракаментавала Алена Маслюкова судовае рашэнне. -  Справа сфальсіфакаваная ад пачатку і да канца. Міліцыя складае пратаколы таму, што нехта там лічыць, што я вінаватая, а суд не слухаючы доказаў, выносіць вырак, які патрэбны камусьць. Але гэтым яны мяне не запалохаюць. Змагалася з прававым вэрхалам і буду працягваць гэта рабіць".

Пікет па зборы подпісаў у Светлагорску 31 траўня 2020 года.
Пікет па зборы подпісаў у Светлагорску 31 траўня 2020 года.

Нагадаем, 31 траўня група грамадзян каля гандлёвага цэнтра “Бярозка” пад час пікету па зборы подпісаў, трымала плакат з надпісам “Свабоду Сяргею Ціханоўскаму”. Алена Маслюкова назірала за мерапрыемствам.

Праваабаронца Алена Маслюкова з'яўляецца доўгатэрміновай назіральніцай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". На выбарчых пікетах па збору подпісаў яна ажыццяўляе свае функцыі па назіранню. Праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч заяўляе, што адміністрацыйны працэс у дачыненні да Алены Маслюковай расцэньваецца як перашкода ў ажыццяўленні ёй легітымнай дзейнасці як назіральніцы.

"З боку кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" мы выказваем рашучы пратэст супраць пераследу Алены Маслюковай і патрабуем неадкладна спыніць адміністрацыйны працэс, які быў распачаты ў дачыненні да яе", – адзначае Валянцін Стэфановіч.

Пратаколы па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у пікеце 31 траўня складзены таксама на актывіста Сяргея Біствіцкага і Віктара Ахрамчука (адразу два пратаколы). 

Справа Віктара Ахрамчука будзе разгледжаная 17 чэрвеня ў 15 гадзін. Пастанова - штраф 30 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства