viasna on patreon

Пракуратура нарэшце ўбачыла парушэнні пры ўтрыманні затрыманага ў РУУС

2020 2020-06-17T15:52:52+0300 2020-06-17T15:52:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kamera_ruvd.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Камера ў РУУС. Ілюстрацыйнае фота з сайта mvd.gov.by

Камера ў РУУС. Ілюстрацыйнае фота з сайта mvd.gov.by

Пракуратура Першамайскага раёна г. Мінска ўстанавіла шэраг парушэнняў пры ўтрыманні затрыманага Ягора М. у камеры раённага РУУС.

Нагадаем, 15 снежня 2019 года Ягора М. затрымалі па падазрэнні ў крадзяжы залатога ланцужка ў Палацы воднага спорту і больш за 13 гадзін пратрымалі ў камеры РУУС Першамайскага раёна без ежы і цёплых рэчаў.

"На працягу ўсяго часу майго знаходжання ў камеры тэмпература была настолькі нізкай, што можна было ўбачыць пар у выдыханым паветры. Бетонны маналітны блок у камеры, імаверна прызначаны для сядзення, абсалютна быў не прыдатны для выкарыстання ў якасці лаўкі або ложка", – апісваў тады ўмовы свайго ўтрымання ў РУУС Ягор М.

Ён таксама адзначаў, што ў камеры дрэнна адчыняліся ўваходныя дзверы, і кожны раз, калі Ягор выходзіў у туалет, яму літаральна даводзілася іх выбіваць нагой. Пры гэтым дзяжурны супрацоўнік загадваў становіцца яму тварам да сцяны, па калідоры перамяшчацца ў становішчы з рукамі, заведзенымі за спіну.

"Такая форма абыходжання, улічваючы маю невінаватасць у інкрымінаватым злачынстве, толькі ўзмацняла пачуццё несправядлівасці таго, што адбываецца са мной, і перавышала гранічна дапушчальны для мяне ўзровень недазволенага абыходжання, якое прыніжае маю чалавечую годнасць", – падкрэсліваў мужчына.

На наступную раніцу Ягора М. адвялі на допыт да следчага і пасля гэтага адпусцілі з РУУС.

З дапамогай юрыстаў ПЦ "Вясна" Ягор М. падрыхтаваў і накіраваў шэраг скаргаў на незаконнае затрыманне і ўмовы ўтрымання ў камеры РУУС у пракуратуру Першамайскага раёна г. Мінска і заяву аб узбуджэнне крымінальнай справы ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Аднак абгрунтаваных адказаў на іх не атрымліваў. Мужчына быў вымушаны звярнуцца ў пракуратуру Мінска і да Генеральнага пракурора за тлумачэннямі: навошта ў Законе "Аб парадку і ўмовах утрымання асобаў пад вартай" прадугледжаны арт. 43, які замацоўвае за пракурорамі функцыю нагляду за ўмовамі ўтрымання, калі на практыцы дзейнічае арт. 10 Закона "Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў", што дазваляе перасылаць скаргі для правядзення праверкі ў РУУС, дзе супрацоўнікі ніколі не прызнаюць за сабой парушэнняў.

Пасля гэтага, Пракуратура г. Мінска абавязала пракурора па Першамайскаму раёну ўсё ж правесці праверку і "падрабязна інфармаваць" аб гэтым вышэйстаячы дзяржаўны орган.

У выніку пракуратурай Першамайскага раёна былі правераныя довады аб парушэнні ўмоў і правілаў утрымання ў РУУС, выкладзеныя Ягорам М. у яго скаргах.

"Устаноўлена, што супрацоўнікамі УУС раёна парушаныя патрабаванні Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, якія выявіліся ва ўтрыманні Вас пад вартай больш за 12 гадзін, без прыняцця працэсуальнага рашэння аб узбуджэнні крымінальнай справы, а таксама Закона Рэспублікі Беларусь "Аб парадку і ўмовах утрымання асобаў пад вартай" і пастановы МУС Рэспублікі Беларусь ад 30.11.2016 №315 "Аб зацвярджэнні Правілаў унутранага распарадку ізалятараў часовага ўтрымання тэрытарыяльных органаў унутраных спраў", якія выявіліся ў недастаўленні вас супрацоўнікамі РУУС ў ізалятар часовага ўтрымання ", – піша ў сваім адказе пракурор Віктар Праневіч.

Акрамя таго, ён адзначыў, што пры вывучэнні матэрыялаў праверкі, праведзенай Першамайскім РУУС раёна па скарзе Ягора М. на ўмовы ўтрымання, устаноўлена, што скарга разгледжаная неналежна, усе выкладзеныя ў ёй довады аб неадпаведнасці ўмоў утрымання ва УУС раёна патрабаванням заканадаўства не правераныя. У сувязі з гэтым адказ РУУС ад 17.01.2020, накіраваны мужчыну, пракуратура палічыла неабгрунтаваным і нематываваным, не змяшчаючым канкрэтных фармулёвак, якія аспрэчваюць або пацвярджаюць довады заяўніка.

"Пры названых абставінах, у мэтах ліквідацыі выяўленых у ходзе праверкі парушэнняў заканадаўства пракуратурай раёна у РУУС унесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў, а таксама прычынаў і ўмоваў, якія ім спрыяюць", – падкрэслівае пракуратура.

Пракуратура прызнала парушэнне КПК пры затрыманні Ягора М.

Пракуратура г. Мінска ўсё ж угледзела неправамерныя дзеянні міліцыі пры затрыманні Ягора. М.


Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзіць маніторынг умоваў утрымання і забеспячэння правоў чалавека ў месцах несвабоды. Цягам апошніх гадоў праваабаронцам не раз паступалі звесткі аб парушэнні правоў затрыманых, адміністрацыйна арыштаваных і пераследаваных у крымінальным парадку пры затрыманні і ўтрыманні ў камерах РУУС, ЦІП і ІЧУ.

Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018-2019 гадах. Маніторынгавая справаздача

Праваабарончы цэнтр "Вясна" праводзіць пастаянны маніторынг выканання правоў чалавека і асноўных свабодаў ва ўстановах несвабоды, а таксама падтрымлівае і каардынуе барацьбу супраць прымянення катаванняў і жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага абыходжання.

Публікуемая справаздача сумуе вынікі даследаванняў стану правоў чалавека ва ўстановах несвабоды за 2018 і 2019 гады, актуалізуе інфармацыю аб праведзеных з удзелам ПЦ "Вясна" стратэгічных справах, звязаных з парушэннем дзяржавай правоў чалавека.

Калі вы ці вашы блізкія патрапілі ў сітуацыі, у якіх супрацоўнікі органаў МУС дзейнічалі з перавышэннем сваіх паўнамоцтваў, паведамляйце пра такія выпадкі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" па тэлефоне: +375 29 841 39 81 або па пошце: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства