viasna on patreon

Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Забарона перадач для зняволеных у ЦІП з-за эпідэміі – незаконная

2020 2020-06-18T15:06:03+0300 2020-07-28T17:05:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cip_okrestina_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
ЦІП на Акрэсціна. Фота: nn.by

ЦІП на Акрэсціна. Фота: nn.by

З 10 чэрвеня ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў і ІЧУ ў Мінску перасталі прымаць перадачы для адміністрацыйна затрыманых і арыштаваных. Нібыта забарона ўведзеная часова і звязаная з "неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай".

ЦІП на Акрэсціна ў Мінску перастаў прымаць перадачы для затрыманых — "з-за эпідабстаноўкі"

Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) ГУУС Мінгарвыканкама перастаў прымаць перадачы для затрыманых — "у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай".

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка адзначае, што за цалкам законна-афіцыйным выглядам паперкі аб забароне перадач для адміністрацыйна арыштаваных і затрыманых хаваецца поўнае няведанне закона і грэбаванне яго нормамі.

Так, становішча адміністрацыйна арыштаваных у агульных рысах рэгулюецца Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях і больш падрабязна – Правіламі ўнутранага распарадку месцаў адбыцця адміністрацыйнага арышту (ПУР). Па гэтым нарматыўным актам, адміністрацыйна арыштаваным і затрыманым належаць перадачы. За выключэннем дзіўнага правілы аб тым, што начальнік ЦІП або ІЧУ можа вызначаць лёс перадач ад людзей, якія не з'яўляюцца сваякамі арыштаванага, нормы цалкам зразумелыя і досыць лаяльныя: зняволены можа атрымаць у перадачы ад зубной шчоткі да пасцельнай бялізны, а таксама прадукты харчавання практычна без абмежавання па колькасці. Патрабаванні да змесціва перадач устаноўленыя ПУР, яны таксама цалкам аб'ектыўныя і няцяжкія.

Адміністрацыйна затрыманым асобам дазваляецца атрымліваць перадач значна менш – агульнай вагой не больш за 5 кілаграмаў у тры дні. Пры гэтым не дапускаецца абмежаванне вагі перадач для непаўналетніх, асобаў, якія пакутуюць хранічнымі захворваннямі (пры наяўнасці заключэння медыцынскага работніка месца ўтрымання або дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя), цяжарных жанчын. Пры гэтым непаўналетніх і цяжарных сярод арыштаваных ужо няма – ім арышт не прызначаецца.

І правілы, па якіх арыштаваныя або затрыманыя могуць быць пазбаўленыя магчымасці атрымліваць перадачы, таксама цалкам пэўныя і зразумелыя. Вось яны ўсе да адзінага:

  • вызваленне адміністрацыйна арыштаванага або яго выбыццё з месца адбыцця адміністрацыйнага арышту;
  • смерць адміністрацыйна арыштаванага;
  • адсутнасць у адміністрацыйна арыштаванага магчымасці выкарыстоўваць яе змесціва па прызначэнні;
  • адмова асобы, якая даставіла перадачу, прад'явіць дакумент, што сведчыць асобу, і (або) запоўніць і падпісаць акт;
  • неадпаведнасць фактычнага зместу перадачы звесткам, пазначаным у акце;
  • наяўнасць пісьмовай адмовы адміністрацыйна арыштаванага ў прыёме перадачы;
  • заканчэнне тэрмінаў прыдатнасці або страты спажывецкіх якасцяў прадуктаў харчавання;
  • неадпаведнасць прадметаў, рэчаў і (або) прадуктаў харчавання, якія перадаюцца, пераліку;
  • адсутнасць дазволу начальніка месца адбыцця адміністрацыйнага арышту на ўручэнне адміністрацыйна арыштаванаму перадачы, якая перадаецца асобай, што не з'яўляецца для адміністрацыйна арыштаванага блізкім сваяком;
  • наяўнасць у перадачы прадуктаў харчавання, якія не ўваходзяць у пералік прадуктаў харчавання, дазволеных для перадачы органамі і ўстановамі, што ажыццяўляюць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі дзяржаўны санітарны нагляд.

Дзе ж сярод іх "эпідэміялагічная абстаноўка"? А яе няма сярод прычын, па якіх арыштаваных можна прымусіць хадзіць з нячышчанымі зубамі і харчавацца выключна тым, што раздалі тры разы на дзень.

Так выйшла, што нарматыўныя акты, якія вызначылі паўнамоцтвы дзяржорганаў па абмежаванні правоў арыштаваных, пісаліся ў дакавідную эпоху і не прадугледжвалі ніякіх магчымасцяў для самадзейнасці кіраўнікоў месцаў утрымання арыштаваных – ЦІП і ІЧУ. Таму такая самадзейнасць і недапушчальная, нават у прафілактычных мэтах. З пункту гледжання права, абмежаваць правы людзей нават у нейкіх добрых мэтах можна толькі на падставе закона. А тут няма ні цэлага закона, ні прыдатнага радку-другога ў ПУР або ПВКаАП.

Нават орган дзяржаўнага санітарнага нагляду вынесці такое рашэнне – аб забароне перадач – не мае права: яно будзе парушаць правы арыштаваных, устаноўленыя ПВКаАП.

А вось што можа зрабіць гэты самы орган дзяржаўнага санітарнага нагляду, дык гэта "своечасова і ў поўнай меры выкарыстаць дадзеныя ім паўнамоцтвы па папярэджанні, выяўленні і спыненні парушэнняў заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва" і ў выпадку выяўлення парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу прычынення шкоды жыццю і здароўю насельніцтва, ўручаць (накіроўваць) прапанову аб прыпыненні (забароне) дзейнасці суб'екта да ліквідацыі парушэнняў, што паслужылі падставай ўручэння (накіравання) такой прапановы. Гэта значыць – прыкрыць на час гэтую "лавачку", паколькі яна са сваімі начальнікамі і супрацоўнікамі не спраўляецца з нашэсцем віруса і выкліканай ім хваробы.

Таму тым, хто стаў ахвярай парушэння правоў адміністрацыйна-арыштаваных і затрыманых, варта накіроўваць адпаведныя скаргі ў орган, які курыруе дзейнасць ЦІП і ІЧУ: у Мінску – ГУУС Мінгарвыканкама. Пасля адмовы ў скарзе – у МУС: павінен жа міністр ведаць пра бясчынствы сваіх падначаленых!

Дарэчы, у тым жа міністэрстве, у Дэпартаменце выканання пакарання, пайшлі іншым шляхам. Разумеючы, што на іх ляжыць адказнасць за жыццё і здароўе зняволеных, там наадварот ўвялі практыку дазваляць дадатковыя штомесячныя "вітамінныя" перадачы: да 10 кг яблыкаў, цытрусавых, цыбулі, часныку і, акрамя таго, комплексныя вітаміны.

Вядома, перад ЦІП задач максімальна захаваць здароўе зняволеных не ставіцца. Больш за тое, відавочна, што арыштаваным, асабліва – па палітычных матывах, жадаюць прычыніць як мага больш пакутаў у межах уласнага разумення "законнасці".

Актывісты, якія сядзелі "на сутках" на Акрэсціна, кажуць аб жорсткіх умовах, ціску і пагрозах

За апошнія дні з'явілася вялікая колькасць паведамленняў актывістаў, якія адбывалі адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, аб сур'ёзных парушэннях, фізічным і псіхалагічным уздзеянні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства