Амбасады Вялікабрытаніі і ЗША адрэагавалі на падзеі ў Беларусі
Як паведамляе TUT.BY, амбасады Вялікабрытаніі і ЗША пасля масавых затрыманняў удзельнікаў акцый у Беларусі 19 чэрвеня заклікалі ўлады краіны паважаць правы на свабоду слова і сходаў.
"Сённяшнія масавыя затрыманні журналістаў і мірных дэманстрантаў па ўсёй Беларусі непрымальныя. Вялікабрытанія заклікае ўрад Беларусі паважаць права на свабоду слова і сходаў, а таксама вызваліць усіх адвольна затрыманых", — заявілі ў амбасадзе Вялікабрытаніі.
Вызваліць затрыманых заклікала і амбасада ЗША.
"ЗША заклікаюць урад Беларусі прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязаньняў паважаць асноўныя свабоды і дазволіць народу Беларусі свабодна і мірна збірацца, а таксама вызваліць затрыманых, у тым ліку журналістаў, якія асвятляюць сённяшняе мірнае сход людзей", — сказана ў паведамленні амбасады.
19 чэрвеня — апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты. У другой палове дня ў гарадах Беларусі прайшлі апошнія пікеты ініцыятыўных груп. У многіх гарадах удзельнікі пікетаў выстройваліся ў "ланцугу салідарнасці". Праз некалькі гадзін пасля пачатку акцый пачаліся масавыя затрыманні. Дакладная колькасць затрыманых пакуль невядома, спіс абнаўляецца.
Спіс затрыманых падчас мірных акцый 19 чэрвеня (абнаўляецца)
Падчас акцый 19 чэрвеняу розных гарадах краіны адбыліся затрыманні. "Вясна" складае спіс затрыманых.