viasna on patreon

Затрыманую праваабаронцу “Вясны” Алену Маслюкову вызвалілі з РАУС Дапоўнена

2020 2020-06-20T18:24:53+0300 2020-06-20T22:24:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/alena_maslukova_spring96_7.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца “Вясны” са Светлагорска Алена Маслюкова паведаміла сёння у 18 гадзін, што яе забралі ў мясцовы РАУС. 

Як паведаміў яе сусед, міліцыя затрымала Алену каля пад'езда яе дома і ўвезла на аўтамабілі. 

На Алену складаюць пратакол апытання.

Мяркуецца, што 21 чэрвеня ў Светлагорск на адкрыццё руху электрацягнікоў павінен прыехаць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

Дапоўнена: Прыкладна а 22 гадзіне Алену Маслюкову вызвалілі. Яна паведаміла, што затрымлівалі яе тры супрауоўніка РАУС, сярод іх - Анапрыенка. У РАУС Алену Маслюкову апытвалі пра ўчорашняю акцыю. Пратакол апытання складаў .Віталь Шуст.  Пры гэтым таксама прысутнічаў і міліцыянт Перавядзенцаў. 

Учора, 19 чэрвеня, Алена Маслюкова маніторыла ў якасці праваабаронцы "ланцуг салідарнасці", які праходзіў у Светлагорску. Тады, падчас "ланцугу", начальнік РАУС Аляксандр Зязётка пагражаў ёй затрыманнем.

А 17 чэрвеня Алену Маслюкову пакаралі штрафам у 30 базавых велічынь (810 рублёў) па  частцы 1 арт. 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

"Яны мяне не запалохаюць!" Праваабаронца Алена Маслюкова аштрафаваная на 30 базавых.

Суд Светлагорскага раёна разгледзеў 17 чэрвеня адміністрацыйную справу заведзеную на праваабаронку “Вясны” і назіральніцу кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алену Маслюкову.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства