viasna on patreon

Кармленне галубоў па-віцебску: затрыманне і пратакол

2020 2020-06-21T17:48:31+0300 2020-06-21T18:31:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/2020-05-08_lipka_haluby_na-sajt_f1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кармленне галубоў у Віцебску. Ілюстрацыйнае фота.

Кармленне галубоў у Віцебску. Ілюстрацыйнае фота.

Жыхар Віцебска Аляксандр Вайтоў 21 чэрвеня выйшаў на цэнтральную плошчу абласнога цэнтра на акцыю, вядомую як "кармаленне галубоў". Праз хуткі час яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў аддзяленне.

Там Вайтова прымусілі здаць адбіткі пальцаў і падпісаць незразумелую паперу аб тым, што ён згодны на разгляд адміністрацыйнай справы без ягонага ўдзелу ў судовым працэсе.

Пратакол складзены за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па арт 23.34 КаАП.

На які дзень прызначаны суд - пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства