viasna on patreon

Прымушаюць прызнаць віну ва ўдзеле ў акцыі. Што рабіць?

2020 2020-06-22T11:47:27+0300 2020-06-22T12:23:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/akciya_19062020_kindar_tutby_phsl_11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманыя ў пятніцу і вызваленыя да раніцы суботы грамадзяне звярнуліся са шматлікімі скаргамі на супрацоўнікаў міліцыі ў Праваабарончы цэнтр "Вясна". Грамадзяне, акрамя адвольнасці затрымання, жорсткасці міліцыянтаў і бесчалавечных умоў транспарціроўкі, скардзяцца на прымус іх да прызнання сваёй віны. Многія распавядаюць, што супрацоўнікі міліцыі ставілі перад імі ультыматум: альбо прызнанне віны і чалавека адпусцяць дадому або паедзе на суткі. Што гэта азначае, наколькі гэта законна і што рабіць чалавеку ў такой сітуацыі – распавёў юрыст "Вясны" Аляксей Лойка.

Фота: Алег Кіндар, TUT.BY
Фота: Алег Кіндар, TUT.BY

Што кажа закон?

Згодна з ч. 2 артыкула 6.3 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях да крыніц доказаў адносяцца тлумачэнні асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, рэчавы доказ, пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні, пратакол працэсуальнага дзеяння, дакумент і іншы носьбіт інфармацыі, атрыманыя ў парадку, устаноўленым Кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі.

Згодна з ч.3 арт. 2.2 ПВКаАП доказы, атрыманыя з парушэннем парадку, устаноўленага Кодэксам, не маюць юрыдычнай сілы і не могуць з'яўляцца падставай для прыняцця рашэння па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Ніхто не можа быць прымушаны да выканання абавязкаў, не ўстанощленых Кодэксам, альбо да адмовы ад сваіх правоў. Ніхто не павінен прымушацца да дачы тлумачэнняў супраць самога сябе, членаў сваёй сям'і, блізкіх сваякоў (часткі 3 і 4 арт. 2.3 ПВКаАП).

Прызнанне віны, калі перад чалавекам ставіўся ультыматум, – не мае юрыдычнай сілы

Як тлумачыць палажэнні закона юрыст "Вясны" Аляксей Лойка, у выпадку, калі ідзе гаворка аб такім ультыматуме (прызнавай віну або паедзеш на суткі) мае месца прымус да дачы тлумачэнняў супраць самога сябе. А гэта забаронена і ПВКаАП і арт. 27 Канстытуцыі.

Тлумачэнне асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, – гэта звесткі аб абставінах, якія маюць значэнне для справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, паведамленыя гэтай асобай пры апытанні, у тым ліку пры складанні пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні, а таксама пры вытворчасці іншых працэсуальных дзеянняў з яго удзелам (п. 1 арт. 6.4 ПВКаАП).

Доказ прызнаецца недапушчальным, калі ён атрыманы з парушэннем канстытуцыйных правоў і свабод грамадзяніна або патрабаванняў гэтага Кодэкса, звязаным з пазбаўленнем або абмежаваннем правоў удзельнікаў адміністрацыйнага працэсу або парушэннем іншых правілаў адміністрацыйнага працэсу (ч. 4 арт. 6.14 ПВКаАП).

Доказы, атрыманыя з парушэннем закона, не маюць юрыдычнай сілы і не могуць быць пакладзены ў аснову вынясення рашэння па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні (п. 5 арт. 6.14 ПВКаАП).

"Такім чынам, прызнанне віны, калі перад чалавекам ставіўся ультыматум, з'яўляецца атрыманым з парушэннем. У такім выпадку пратакол з тлумачэннямі чалавека і прызнаннем яго віны, не можа разглядацца як дапушчальны доказ і ў сілу правілаў ч. 4 і 5 арт. 6. 14 ПВКаАП і не мае юрыдычнай сілы", – адзначае Аляксей Лойка.

А што рабіць, калі ўжо прызнаў віну пад прымусам?

На судзе трэба абавязкова заявіць пра гэта. Суддзі трэба паведаміць, што прызнаў віну пад пагрозай пазбаўлення волі. Як адзначае Аляксей Лойка, трэба паведаміць усе абставіны прымусу супрацоўнікам міліцыі. Вось прыклад таго, як гэта можа выглядаць, зыходзячы з практыкі затрыманняў апошніх дзён:

"У сукупнасці з тым, што мяне трымалі 7 гадзін без тлумачэння прычын затрымання, без магчымасці схадзіць у туалет, без магчымасці папіць вады, без магчымасці паведаміць блізкім аб затрыманні вымусілі мяне прызнаць віну каб хутчэй вярнуцца дадому да сваіх блізкіх. Мяркую, што пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні з прызнаннем маёй віны не можа разглядацца як дапушчальны доказ і не можа ўлічвацца судом, паколькі прызнанне я падпісваў пад ціскам супрацоўнікаў міліцыі".


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі ці выклікаюць у міліцыю з нагоды ўдзелу ў акцыях пратэсту, просім звяртацца да праваабаронцаў: pierasled@spring96.org , маб.: +375-29-841-39-81 (грамадская прыёмная), па гэтым жа нумары Signal, WhatsApp, Telegram.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства