viasna on patreon

Суды за ўдзел у "Ланцугах салідарнасці" у рэгіёнах. Спіс Дапоўнена

2020 2020-06-22T19:30:00+0300 2020-06-22T21:40:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/minsk_cep_solidarnosti_20200619_bur_tutby_phsl_4169.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак, 22 чэрвеня, у розных гарадах Беларусі распачаліся суды над затрыманымі падчас стыхійных акцый "Ланцугі салідарнасці". У асноўным, іх судзяць па артыкулах 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 23.4 КаАП (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). "Вясна" публікуе спіс тых, каго сёння судзяць.

Фота: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Інфармацыя ўвесь час будзе абнаўляцца і дапаўняцца.

Бабруйск

У судзе Бабруйскага раёну паведамілі, што суды над затрыманымі 19 чэрвеня будзе пасля абеду.

  • Сяржук Лацінскі (журналіст, праваабаронца "Вясны"), арт. 23.34 КаАП. Вынік — 10 сутак арышту.

У Бабруйску судзяць праваабаронцу Сяржука Лацінскага

У другой палове дня 22 чэрвеня ў суд г. Бабруйска даставілі затрыманых падчас "Ланцугу Саліданасці", што праходзіў 19 чэрвеня. Сярод затрыманых - праваабаронца "Вясны" Сяржук Лацінскі.

  • Ілля Уласаў, арт. 23.34 КаАП, суддзя — Таццяна Тарабуева. Сведкамі выступілі міліцыянты Сяргей Рудзько і Андрэй Сібецкі. Суддзя вырашыла, што "няма падставаў не давяраць словам супрацоўнікаў міліцыі". Вынік — 10 сутак арышту.
  • Уладзімір Міхалап, ч. 1 артыкул 23.34 КаАП. Вынік — 10 сутак арышту.
  • Георгій Даніленка. Аштрафавалі яшчэ 20 чэрвеня на 70 рублёў.
  • Сяргей Бяляеў — адпусцілі ў дзень затрымання 19 чэрвеня па стану задроўя (інваліднасць).

У 14:55 затрыманых даставілі ў суд. 

Віцебск

У судзе Чыгуначнага раёна г. Віцебска на 22 чэрвеня прызначаны наступныя судовыя працэсы па арт. 23.34 КаАП:

  • 12:00 — Павел Пруднікаў. Суддзя — Алена Цыганкова. Вынік — 20 базавых велічыняў (540 рублёў).
  • 14:30 — Т. Філімонава. Суддзя — Алена Грэбенчук. Аб'яўлены перапынак да 23 чэрвеня да 16:00 да "выпраўлення недахопаў у справе";
  • 16:00 — Таццяна Севярынец. Суддзя — Д. Аляксеенка. Разгляд справы перанесены на невызначаны тэрмін па прычыне памылак у пратаколе;
  • Аляксандр Мацеюк. Суддзя — Ала Бардзюкова. Вынік — 35 базавых велічыняў (945 рублёў) па арт. 23.34 КаАП. Разгляд справы па арт. 23.4 КаАП адкладзены да 25 чэрвеня.
  • Алена Янушкоўская, суд Віцебскага раёна. Пасля трох сутак арышту, яе асудзілі на 45 базавых штрафу (1215 рублёў).

Салігорск

У судзе Салігорскага раёну сказалі, што суды над затрыманымі адбудуцца пасля абеду.

  • Раман Сталбуноў (сябра рады моладзі Руху "За Свабоду"), арт. 23.4 КаАП і 23.34 КаАП (заклік у сацсетках да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі), суддзя — Пракаповіч. Суд распачаўся ў 17:30. Сведкамі абвінавачвання выступаюць міліцыянты Піскун і Ярашэня, іх паказанні разыходзяцца, на пытанні суддзі не могуць адказаць ці блытаюцца. Выкліканы трэці сведка міліцыянт Танковіч. Вынік — 15 базавых велічыняў (405 рублёў).

  • Інна Макарэвіч. У 16:50 пачаўся судовы разгляд яе адміністрацыйнай справы па артыкулу 23.4 КаАП. Суддзя — Пракаповіч. Вынік — 4 базавыя велічыні (108 рублёў);

  • Дзмітрый Скрыган, арт. 23.4 КаАП, суддзя — Пракаповіч. Вынік — 4 базавыя велічыні (108 рублёў).

У 13:20 у салігорскім РАУС паведамілі, што Раман Сталбуноў і Інна Макарэвіч знаходзяцца ў іх, суды магчыма перанясуць на заўтра. Аднак увечары пачаліся суды над імі.

Маладэчна

sud_maladzechna_22.jpg
Суд у Маладэчна 22 чэрвеня. Фота: rh.by

  • 16:00 — Мікалай Алейнік (ч. 1 арт. 23.34, арт. 23.4 КаАП). Яму выклікалі хуткую ў суд. Суд перанеслі на 24 чэрвеня на 10:00.
  • 17:00 — Андрэй Багамолаў (ч. 1 арт. 23.34 КаАП). Разгляд справы перанесены на 24 чэрвеня на 15:00.

Баранавічы

Паведамляецца, што затрыманых 20 чэрвеня ў Ганцавічах прывезлі ў суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч. Іх больш за гадзіну трымаюць у аўтазаку. Іх абвінавачваюць у парушэнні артыкулаў 23.34 і 23.4 КаАП.

Затрыманых у Ганцавічах журналістаў павезлі ў Баранавічы

Як паведамляе БАЖ, у панядзелак у Ганцавічах (Брэсцкая вобласць) пачынаюцца суды над журналістамі выдання "Ганцавіцкі час" Аляксандрам Пазняком і Сяргеем Багровым. У суботу падчас асвятлення акцыі ў горадзе іх затрымала міліцыя, збіла, а пазней абвінаваціла ў непадпарадкаванні супрацоўнікам.

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавіч чакаюцца суды над затрыманымі ў Ганцавічах:

  • Сяргеем Багровым (журналіст "Ганцавіцкага часу") — ч.1 арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Вынік — 15 сутак арышту.
  • Аляксандрам Пазняком (журналіст "Ганцавіцкага часу"), ч.1 арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Вынік — штраф 30 базавых велічыняў (810 рублёў).
  • Аляксандрам Бондарам; артыкулы 23.34 і 23.4 КаАП. Вынік — штраф 14 базавых (378 рублёў). Суд скончыўся ў 21:20. Суддзя — Юліана Шчэрба.
  • Дзмітрыем Жулікам. Суддзя — Кацярына Груда;
  • Егорам Дулікам. Як паведамляе intex-press.by, Егора Дуліка, які спрабаваў зняць у Ганцавічах затрыманне міліцыяй журналістаў і ў якога медыкі хуткай дапамогі падазравалі пералом рабра, але ў ганцавіцкім РАУС дазволілі толькі зрабіць укол — павезлі ў бальніцу прама з будынка суда.

Ганцавічы

Паведамляецца, што суды над астатнімі пяці затрыманымі ў Ганцавічах 20 чэрвеня пачнуцца ў мясцовым судзе ў 14:50. Усіх судзіць суддзя Уладзімір Космач па артыкулах 23.34 і 23.4 КаАП. Вось спіс людзей, якіх асудзіў Ганцавіцкі суд, і рашэнні:

  • Ала Калесніковіч —  4 базавыя велічыні (108 рублёў);
  • Аляксандр Палякоў — 4 базавыя велічыні (108 рублёў);
  • Мікалай Сайко —  4 базавыя велічыні (108 рублёў);
  • Вераніка Бецько —  4 базавыя велічыні (108 рублёў);
  • Віталь Цыбулька — 4 базавыя велічыні (108 рублёў);
  • Валерый Чурак — паседжанне перанесенае на 23 чэрвеня на 10:30.

Барысаў

У Барысаве агулам пяць чалавек суддзя Болатаў асудзіў на штрафы па артыкулам 23.34 КаАП.

  • Аляксей Дзевятаеў — ч.1 арт. 23.34 КаАП. Вынік — 25 базавых велічыняў (675 рублёў).
  • Дзмітрый Шувалаў — штраф 30 базавых велічыняў (810 рублёў).
  • Барыс Хадасевіч. Суддзя — Болатаў, вынік — 25 базавых велічынь (675 рублёў).
  • і яшчэ два чалавекі асуджаныя на штрафы па 25 базавых велічынь (675 рублёў).

Орша

  • Раман Баброў — 5 сутак арышту. Пасля суда яго выпусцілі, не дасядзеўшы 2,5 сутак.

Магілёў

  • 15:30 — Аляксандр Спірыдонаў — ч. 2 арт. 23.34 КаАП (заклік у сацсетках да ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі). Суддзя суда Ленінскага раёна Алена Літвіна. Вынік — 15 сутак арышту.
spirydonau_908.jpg
Аляксандр Спірыдонаў. Фота: spring96.org

Гомель

  • 11:00 — Алена Давыдава — ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя суда Цэнтральнага раёна г. Гомеля В. Казачок.
  • Руслан Стралец. Першапачаткова значыўся артыкул 23.4 КаАП, але ў судзе пратакол перапісалі на арт 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі 19 чэрвеня. Вынік — 12 сутак. Суддзя — Віктар Казачок.
  • Уладзіслаў Труханаў. Першапачаткова значыўся артыкул 23.4 КаАП, але ў судзе пратакол перапісалі на артыкул 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі 19 чэрвеня. Суд перасены на 24 чэрвеня на 11:30. Суддзя — Віктар Казачок.

Спісы затрыманых 19-21 чэрвеня:

Затрыманні ў Беларусі працягваюцца 20 і 21 чэрвеня (абнаўляецца)

20 і 21 чэрвеня людзі стыхійна выходзілі на вуліцы горада. Ёсць затрыманыя.

Спіс затрыманых падчас мірных акцый 19 чэрвеня

Апошні дзень збору подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты скончыўся стыхійнымі акцыямі па ўсёй краіне. Людзі выбудоўваліся ў "жывыя ланцугі" ўздоўж уліц і праспектаў у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі. Падчас акцый у розных гарадах краіны адбыліся затрыманні. "Вясна" складае спіс затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства