viasna on patreon

Праваабаронцу "Вясны" Сяржука Лацінскага асудзілі на 10 сутак, але адпусцілі з-за тэмпературы Відэа Дапоўнена

2020 2020-06-22T19:00:00+0300 2020-06-22T20:53:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lacinski_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяржук Лацінскі. Фота Bobr.by

Сяржук Лацінскі. Фота Bobr.by

У другой палове дня 22 чэрвеня ў суд г. Бабруйска даставілі затрыманых падчас "Ланцугу Саліданасці", што праходзіў 19 чэрвеня. Сярод затрыманых — праваабаронца "Вясны" Сяржук Лацінскі.

Яго, як і яшчэ двух затрыманых Іллю Уласава і Уладзіміра Міхалапа, абвінавачваюць паводле арт. 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне Bobr.by.

Сяргей Лацінскі ў 16.35 знаёміцца з матэрыяламі справы. Яго жонку журналістку Алесю Лацінскую ў якасці прадстаўніка ў судзе не дапусцілі, бо ў яе няма юрыдычнай адукацыі. Але апыталі ў якасці сведкі. На судзе яна заявіла, што яна і яе муж Сяржук, як карэспандэнты, па закону маюць права здымаць любыя падзеі, якія адбываюцца ў горадзе, нават несанкцыянаваныя. Суддзя сказала, што "яна не бачыла такога закона".

У 19:00 суд вынес рашэнне — асудзіць Сяржука Лацінскага па артыкулу 23.34 КаАП на 10 сутак арышту.

Дапоўнена: з ІЧУ Сяргея Лацінскага адпусцілі каля 20 гадзін вечара. У яго падвышаная тэмпература, у супрацоўнікаў ІЧУ паўстала падазрэнне, што ў яго каранавірусная інфекцыя.

lacinski_sud2.jpg
Сяржук Лацінскі ў будынку суда. Фота Bobr.by

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна спыніць адміністрацыйны пераслед незалежнага назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Сяржука Лацінскага.

Патрабуем спыніць ціск на незалежных назіральнікаў кампаніі «Праваабронцы за свабодныя выбары»

Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” прынялі на сябе абавязацельствы не ўваходзіць у выбарчыя штабы асобных кандыдатаў, не аказваць ім любую дапамогу, скіраваную на іх вылучэнне ці агітацыю, захоўваць строгую бесстароннасць пры выкананні сваіх абавязкаў, ні ў якім разе не выказваць перавагу ў адносінах да кандыдатаў і дабрасумленна іх выконваюць, застаючыся незалежнымі і аб’ектыўнымі ўдзельнікамі працэсу.

Нагадаем, журналісты выдання Bobr.by Сяржук Лацінскі разам з жонкай Алесяй Лацінскай былі затрыманыя 19 чэрвеня ў 20 гадзін у Бабруйску. Прыкладна апоўначы Алесю Лацінскую вызвалілі, а Сяржука пакінулі ў ІЧУ да суда. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства