viasna on patreon

Патрабуем спыніць пераслед журналістаў! Сумесная заява БАЖ і рэдакцый медыя

2020 2020-06-23T08:52:59+0300 2020-06-23T09:06:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і рэдакцыі медыя патрабуюць спыніць пераслед журналістаў і абмежаванні свабоды выказвання.

Сумесная заява

На працягу ўсяго двух дзён — 19 і 20 чэрвеня — у Беларусі былі затрыманыя падчас выканання прафесійных абавязкаў як мінімум 14 журналістаў.

Прычым большасць з затрыманых мелі пасведчанні журналістаў, як таго патрабуе заканадаўства аб СМІ, і гатовыя былі прад'явіць іх па патрабаванні, а таксама былі вельмі прыкметна абазначаныя як супрацоўнікі СМІ адпаведнымі камізэлькамі і бэйджамі.

Некаторыя з затрыманых журналістаў, у прыватнасці Аляксандр Пазняк і Сяргей Багроў у Ганцавічах, былі збітыя падчас затрымання. Прычым напады (складана падабраць іншае слова) супрацоўнікаў міліцыі на журналістаў часцяком адбываліся ў прамым эфіры, і парушэнні правоў журналістаў былі відавочнымі.

Звяртаем увагу, што арт. 34 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" замацоўвае права журналіста ў сувязі з ажыццяўленнем прафесійных абавязкаў прысутнічаць на масавых мерапрыемствах, у месцах іншых грамадска важных падзей і перадаваць адтуль інфармацыю (п. 2.2.). Журналісты трымаліся патрабаванняў заканадаўства — у адрозненне ад супрацоўнікаў сілавых структур, якія груба парушылі іх правы.

Гэтыя падзеі сталі квінтэсенцыяй абмежавання права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі і свабоды выказвання меркавання, замацаваных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

У апошні час журналісты і СМІ пастаянна сутыкаюцца з адмовамі ў магчымасці прысутнічаць на пасяджэннях дзяржаўных органаў, у даванні афіцыйнай інфармацыі па значных для грамадства пытаннях (пандэмія COVID-19, выбары), падвяргаюцца пераследу ў выглядзе штрафаў і пагроз з боку дзяржаўных органаў (у тым ліку пагрозы пазбавіць СМІ і журналістаў акрэдытацыі), затрыманням.  

Патрабуем ад кампетэнтных дзяржаўных органаў:

- строга выконваць арт. 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія гарантуюць свабоду выказвання меркавання, права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі і забарону цэнзуры;

- спыніць пераслед журналістаў недзяржаўных СМІ, фрылансераў і журналістаў замежных СМІ за выкананне імі сваіх прафесійных абавязкаў;

- роўнага стаўлення ў частцы акрэдытацыі, даванні інфармацыі і строгага выканання арт. 13 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе ўсім роўныя правы і роўныя магчымасці свабоднага выкарыстання здольнасцяў і маёмасці для прадпрымальніцкай і іншай не забароненай законам эканамічнай дзейнасці;

- спыніць сегрэгацыю СМІ пры забеспячэнні права на доступ і распаўсюд інфармацыі на дзяржаўныя і недзяржаўныя, пажаданыя і непажаданыя, зручныя і нязручныя, што прадугледжана арт. 13, 33, 34 Канстытуцыі;

- спыніць перашкоду законнай прафесійнай дзейнасці журналістаў.

Патрабуем даць прававую адзнаку дзеянням прадстаўнікоў сілавых структур пры затрыманні журналістаў і перашкодзе іх дзейнасці; прыцягнуць вінаватых да адказнасці на падставе арт. 198 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае адказнасць за перашкоду ў якой бы там ні было форме законнай прафесійнай дзейнасці журналіста альбо прымус яго да распаўсюду ці адмове ад распаўсюду інфармацыі, здзейсненыя з ужываннем гвалту ці з пагрозай яго ўжывання, знішчэннем ці пашкоджаннем маёмасці, ушчамленнем правоў і законных інтарэсаў журналіста.

На дадзены момант да заявы далучыліся:

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”

Інфармацыйнае агенцтва БелаПАН

«Радыё Свабода»

Беларускі партал TUT.BY

«Народная Воля»

«Интернет-журнал о Минске CityDog.by»

«Новы Час»

«Наша Ніва»

«Комсомольская правда» в Беларуси»

«Рэгіянальная газета»

«Салiдарнасць» (gazetaby.com)

«Белорусский партизан»

Hrodna.life

«Брестская газета»

«Еўрапейскае радыё для Беларусі»

«БелГазета»

REFORM.by​

By.tribuna.com

Onliner.by

Flagshtok.info

Тэлеканал «Белсат»

dev.by

“Медиа-Полесье”

Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы "Аб'яднаныя масмедыі"

“Барысаўскія Навіны”

“Ганцавіцкі Час”

“Узгорак”

“Інфа-Кур'ер”

“Інтэкс-прэс”

“ex-press.by”

“Вольнае Глыбокае”

“Вячэрні Бабруйск”

“Наша Слова”

“Інформ-Прагулка”

“Газета Слонімская”

“Бабруйскі Кур'ер”

«Сильные новости»

Haroshak.by

Znyata.com

Беларускае грамадскае аб'яднанне фатографаў

«Прэсбол»

Прэс-клуб Беларусь

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства