viasna on patreon

Тэрмін у карцэры Сяргею Ціханоўскаму працягнулі за павуцінне ў камеры

2020 2020-06-23T10:50:26+0300 2020-06-23T10:52:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/cihanouski_svaboda_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Блогеру Сяргею Ціханоўскаму працягнулі тэрмін знаходжання ў карцэры за павуцінне ў камеры, расказаў TUT.BY адвакат Віктар Мацкевіч.

Сяргей Ціханоўскі. Фота: svaboda.org, Уладзь Грыдзін
Сяргей Ціханоўскі. Фота: svaboda.org, Уладзь Грыдзін

Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў карцэры ўжо 11 дзён. Паводле адваката, ён атрымаў два спагнанні, кожнае — па сем сутак. Першае далі за парушэнне рэжыму. Другое — ужо ў карцэры, за дрэнную прыборку: паводле Ціханоўскага, у камеры пад трохметровай столлю супрацоўнікі СІЗА ўбачылі павуцінне.

Сяргей Ціханоўскі падаў скаргі на змяшчэнне ў карцэр у суд Маскоўскага раёну, у пракуратуру гораду і Упраўленне дэпартаменту выканання пакаранняў па Мінску і Мінскай вобласці.

Адвакат блогера падаў зварот начальніку Следчага ізалятару № 1: ён просіць правесці медычны агляд Ціханоўскага і скараціць тэрмін ягонага знаходжання ў карцэры. А таксама звярнуўся ў пракуратуру Мінску з просьбай аб неадкладным разглядзе ўсіх пададзеных скаргаў.

Ніякіх працэсуальных дзеянняў з Ціханоўскім, пакуль ён у карцэры, не праводзілася.

Ціханоўскі ад 29 траўня знаходзіцца ў мінскім СІЗА-1 як абвінавачаны па справе на падставе ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак). Паводле гэтага абвінавачвання, яму пагражае да трох гадоў зняволення. На мінулым тыдні стала вядома, што ў дачыненні да яго таксама распачатая новая крымінальная справа — за перашкоду выбарам.

Сяргея Ціханоўскага змясцілі ў карцэр 13 чэрвеня, а праз тыдзень працягнулі знаходжанне ў карцэры да 26 чэрвеня.

Чытаць па тэме: 

На Сяргея Ціханоўскага заведзена новая крымінальная справа – за перашкоду выбарам

Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, на Сяргея Ціханоўскага заведзена яшчэ адна крымінальная справа – па артыкуле 191 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Крымінальная справа Ціханоўскага. Храналогія падзей

"Вясна" публікуе звесткі, які на дадзены момант вядомы пра крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі па "справе Ціханоўскага"

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"? Пяць спосабаў

Восьмага чэрвеня блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго паплечнікам прад'явілі абвінавачванні за інцыдэнт, які адбыўся ў Гродне на выбарчым пікеце 29 траўня. Затрыманых пакінулі за кратамі. 9 траўня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала семярых абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса палітычнымі зняволенымі. Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць падтрымаць палітзняволеных і праявіць салідарнасць. Як і якімі спосабамі гэта можна зрабіць — чытайце ў нашым матэрыяле.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства