viasna on patreon

"Апранаць форму і не затрымліваць людзей". З'явілася петыцыя з патрабаваннямі да міліцыі

2020 2020-06-23T14:51:54+0300 2020-06-23T15:15:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/petycyjazatrymanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Патрабуем прыняцця мер пракурорскага рэагавання па спыненні незаконных дзеянняў міліцыі!" — так называецца петыцыя, размешчаная 23 чэрвеня на petitions.by. Зварот плануюць адправіць у Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

Фота: TUT.BY
Фота: TUT.BY

У тэксце петыцыі патрабуецца абавязаць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія ахоўваюць парадак у горадзе:

  • знаходзіцца ў форменнай вопратцы, якая будзе ясна дэманстраваць удзельнікам мірных сходаў, што яны маюць справу не з бандытамі, а з прадстаўнікамі ўлады;
  • не выкарыстоўваць для перавозкі затрыманых людзей аўтатранспарт без апазнавальных міліцэйскіх знакаў;
  • не затрымліваць людзей і не ўжываць да іх сілу толькі толькі за ўдзел у мірных сходах, без рэальных і значных (важкіх) падстаў.

Таксама ў петыцыі патрабуецца выконваць Канстытуцыю і міжнародныя стандартаў, у прыватнасці кіруючыя прынцыпы БДІПЧ АБСЕ па свабодзе мірных сходаў.

«Мы, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, патрабуем паважаць наша годнасць і выконваць нашыя правы», — адзначаецца ў тэксце петыцыі.

Поўны тэкст петыцыі можна прачытаць тут.

Тэкст петыцыі падрыхтавалі юрысты праваабарончых арганізацый з улікам зваротаў грамадзян і рэакцыі ў сацыяльных сетках:

РПГА "Беларускі Хельсінкскі Камітэт”;

Праваабарончы цэнтр " Вясна";

РГА "Прававая ініцыятыва”;

Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства