viasna on patreon

На затрыманых у чарзе ў краму Symbal.by склалі пратаколы. Спіс Відэа Дапоўнена

2020 2020-06-24T12:20:00+0300 2020-06-24T14:22:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zaderzhaniya_omon_symbal.by_3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: TUT.BY

Фота: TUT.BY

Сёння стала вядома, што з-за ціску ўладаў зачыняецца крама нацыянальнай адзення symbal.by. Увечары 23 чэрвеня людзі з салідарнасці пайшлі туды падтрымаць краму і набыць у іх тавары. Выстраілася чарга з пары дзясяткаў чалавек. Але хутка прыехаў АМАП на аўтазаку і стаў затрымліваць людзей у чарзе ў краму, якія проста моўчкі стаялі. АМАП брутальна хапаў усіх запар, нават у дварах. 

Дапоўнена. Раніцай 24 чэрвеня стала вядома, што на затрыманых каля крамы symbal.by супрацоўнікі Савецкага РУУС г. Мінска склалі па два пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях: арт. 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) і 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). У пратаколах значыцца, што ўдзельнікі мерапрыемства выкрыквалі лозунгі "Стоп таракан!" і "Сыходзь".

Як паведаміў "Вясне" адзін з затрыманых Рафік Кенгерлі, у аўтазаку з ім везлі ў РУУС каля дзевяці затрыманых, двое з якіх (журналіста і супрацоўніка МНС) хутка вызвалілі. Рафік Кенгерлі распавёў пра ягонае жорсткае затрыманне супрацоўнікамі АМАП, якое пакінула пасля сябе гематомы. Хлопец накіроўваецца ў бальніцу, каб зафіксаваць пабоі.

poboi_900.jpg
Фота з фэйсбука Рафіка Кенгерлі

Прадстаўніца МУС Наталля Ганусевіч увечары 23 чэрвеняпаведаміла Радыё Свабода, што прычынай затрымання людзей стала тое, што людзі нібыта перашкаджалі праезду аднаго аўтамабіля.

«Выяжджаў аўтамабіль, а людзі, якая стаялі побач з крамай, не давалі яму праехаць. У мэтах спынення супрацьпраўных дзеянняў, якія выразіліся ў блакаванні аўтамабіля, выехаў нарад міліцыі. Некаторыя асобы дастаўленыя для разбіральніцтва», - распавяла Ганусевіч.

Днём 24 чэрвеня прэс-сакратар МУС напісала ў сваім тэлеграм-канале:

"Учора некаторыя інтэрнэт-рэсурсы распаўсюдзілі інфармацыю аб затрыманні каля крамы ТАА «Сімвал Бэй» ў Мінску, нібыта звязаных з масавымі затрыманнямі. Паведамляю, што звесткі скажоныя. Увечары 22 чэрвеня на лінію 102 патэлефанавалі некалькі чалавек і распавялі, што каля дома №18 па праспекце Машэрава адбываецца масавая бойка, удзельнікі якой пашкодзілі аўтамабіль. Праз некалькі хвілін у папулярных мессенджера з'явілася відэа з месца здарэння". 

Праўда, затрыманні каля крамы адбыўся ўвечары 23 чэрвеня. Паведамляецца таксама, што цяпер высвятляюцца прычыны здарэння, у сувязі з чым пачаты адміністрацыйны працэс у дачыненні да яшчэ некалькіх чалавек.

Як піша baj.by, у Мінску падчас затрыманняў людзей каля крамы symbal.by знік фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга. Ён сапраўды затрымліваўся, яго вызвалілі а 22:14. Праваабаронцам паведамілі, што верагодна затрыманы Аляксандр Райчонак, бо "ровар стаіць, а яго самога нідзе няма".

У 00:20 стала вядома, што затрыманыя (12-20 чалавек) знаходзяцца ў Савецкім РУУС г. Мінска. Прыкладна каля 2 ночы ўсіх затрыманых каля крамы вызвалілі.

Затрыманне Аляксандра Кузняцова. Фота: TUT.BY
Затрыманне Аляксандра Кузняцова. Фота: TUT.BY

Спіс затрыманых 23 чэрвеня каля крамы symbal.by (абнаўляецца):

  • Аляксандр Кузняцоў (вызвалены), 
  • Ілля Дземчанка (вызвалены). Складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
  • Аляксандр Паплаўскі (вызвалены). Складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
  • фотакарэспандэнт БелаПАН Андрэй Шаўлюга (вызвалены).
  • Аляксандр Райчонак (вызвалены). Складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
  • Рафік Кенгерлі (вызвалены). Складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
  • Ігар Сурынін (вызвалены). Складзеныя пратаколы па ч. 1 арт. 23.34 і арт. 23.4 КаАП.
  • і яшчэ некалькі чалавек.

Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, просім паведаміць нам: (029) 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram).

На затрыманых у чарзе ў краму Symbal.by склалі пратаколы. Спіс

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства