viasna on patreon

"Ланцугі салідарнасці" ў лічбах: па краіне затрымана больш за 360 чалавек. З іх больш 260 — у Мінску

2020 2020-06-24T12:21:12+0300 2020-06-24T13:07:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/licba_lancug.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на акцыях “Ланцуг салідарнасці” (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, агулам было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260. 18 чэрвеня на першай акцыі ў Мінску затрыманняў не было.

Затрыманні прайшлі ў 19 гарадах краіны. Гэта Мінск (>260 чалавек), Гомель (13), Бабруйск (12), Наваполацк (10), Ганцавічы (10), Барысаў (10), Навагрудак (9), Віцебск (7), Магілёў (6 ці болей), Брэст (6), Рэчыца (3), Ваўкавыск (3), Маладзечна (3), Салігорск (2), Гродна (2), Орша (2), Светлагорск (1), Ліда (1), Слуцк (мінімум 1). Акрамя таго, у Слоніме удзельнікаў акцыі выклікалі ў міліцыю пазней для складання пратаколаў. Таксама вядома, што ў Мінску як мінімум 15 чалавек, якія былі затрыманы ў пятніцу і адпушчаны без пратаколаў, выклікаюць у РУУС Ленінскага раёна для складання гэтых самых пратаколаў. Тых, хто быў адпушчаны з пратаколамі, наперадзе чакаюць суды. 

Больш за 100 судоў над часткай затрыманых на акцыях прайшлі 22 і 23 чэрвеня. Па дадзеных “Вясны”, 9 чалавек атрымалі агулам 105 сутак арышту і як мінімум 78 чалавек атрымалі штрафы памерам каля 50500 рублёў.

З пачатку бягучай выбарчай кампаніі 112 чалавек атрымалі агулам 1583 сутак арышту па адміністрацыйных артыкулах, выкарыстаных у мэтах палітычнага пераследу. 205 чалавек атрымалі штрафы агульным памерам больш за 167000 рублёў. Праваабаронцам вядома як мінімум пра 650 выпадкаў адвольных затрыманняў, якія адбыліся ў перыяд з 6 траўня па 23 чэрвеня. 

Спіс затрыманых падчас мірных акцый 19 чэрвеня

Апошні дзень збору подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты скончыўся стыхійнымі акцыямі па ўсёй краіне. Людзі выбудоўваліся ў "жывыя ланцугі" ўздоўж уліц і праспектаў у знак салідарнасці з затрыманымі актывістамі. Падчас акцый у розных гарадах краіны адбыліся затрыманні.

Затрыманні ў Беларусі працягваюцца 20 і 21 чэрвеня

20 чэрвеня людзі стыхійна выходзяць на вуліцы горада. Ёсць затрыманні. Інфармацыя абнаўляецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства