viasna on patreon

На блогера са Слуцку Няронскага завялі крымінальную справу

2020 2020-06-25T18:34:00+0300 2020-06-25T19:47:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/niaronski_bloger_sluck.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На блогера са Слуцка Уладзіміра Няронскага заведзеная крымінальная справа па двух артыкулах: ч. 1 арт. 342 і арт. 369 КК Беларусі. Як паведамляе TUT.BY, пра гэта сказана ў пастанове аб прыцягненні яго ў якасці абвінавачанага.

Уладзімір Няронскі, скрыншот з каналу

У пастанове, падпісанай кіраўніком следчай групы — намеснікам начальніка галоўнага следчага ўпраўленьня цэнтральнага апарату Следчага камітэту Аляксандрам Агафонавым, сказана, што Няронскі ў перыяд з 5 па 23 лютага размясціў на YouTube відэа, якія ўтрымліваюць абразы ў непрыстойнай форме і прыніжаюць гонар і годнасць прадстаўніка ўлады — старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага ў сувязі з выкананнем ім службовых паўнамоцтваў.

Што тычыцца абвінавачвання ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, то сцвярджаецца, што Няронскі змовіўся з Ціханоўскім, Арановічам, Сакавым, Ушаковым, Фурманавым і іншымі неўстаноўленымі асобамі і арганізаваў 29 траўня пікет Ціханоўскай у горадзе. Паводле СК, пікет праходзіў у выглядзе «незаконнага грамадска-масавага мерапрыемства-мітынгу».

У СК таксама лічаць, што Няронскі сваімі дзеяннямі парушаў грамадскі парадак, спакой грамадзян і выказваў яўную непавагу да грамадства.

"У названых групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнні працы транспарту, актыўны ўдзел прынялі Рознічэнка Яўген, Баброўскі Васіль, Навумік Уладзімір, Кніга Уладзімір, іншыя неўстаноўленыя асобы", — гаворыцца ў пастанове.

Нагадаем, 17 чэрвеня стала вядома, што блогера Уладзіміра Няронскага, які вёў YouTube-канал «Слуцк для жизни», трымалі пад адміністрацыйным арыштам 40 дзён, а пасля змясцілі ў мінскі следчы ізалятар № 1 на вул. Валадарскага.

Чытаць па тэме:

Слуцкага блогера Няронскага перавялі ў СІЗА-1

Блогера Уладзіміра Няронскага, які вёў YouTube-канал «Слуцк для жизни», трымалі пад адміністрацыйным арыштам 40 дзён, а пасля змясцілі ў мінскі следчы ізалятар № 1 на вул. Валадарскага.

На Сяргея Ціханоўскага заведзена новая крымінальная справа – за перашкоду выбарам

Па звестках праваабаронцаў “Вясны”, на Сяргея Ціханоўскага заведзена яшчэ адна крымінальная справа – па артыкуле 191 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

Крымінальная справа Ціханоўскага. Храналогія падзей

"Вясна" публікуе звесткі, які на дадзены момант вядомы пра крымінальную справу ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў.

Заява праваабарончых арганізацый Беларусі па "справе Ціханоўскага"

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Як падтрымаць палітвязняў па "справе Ціханоўскага"? Пяць спосабаў

Восьмага чэрвеня блогеру Сяргею Ціханоўскаму і яго паплечнікам прад'явілі абвінавачванні за інцыдэнт, які адбыўся ў Гродне на выбарчым пікеце 29 траўня. Затрыманых пакінулі за кратамі. 9 траўня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала семярых абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса палітычнымі зняволенымі. Праваабаронцы "Вясны" заклікаюць падтрымаць палітзняволеных і праявіць салідарнасць. Як і якімі спосабамі гэта можна зрабіць — чытайце ў нашым матэрыяле.




Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства