viasna on patreon

72-гадоваму Канстанціну Пачэпку суд выпісаў штраф Відэа

2020 2020-06-26T18:34:47+0300 2020-06-26T18:49:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pochepko_konstantin_molo.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Канстанцін Пачэпка

Канстанцін Пачэпка

26 чэрвеня ў 16.30 адбыўся суд над Канстанцінам Пачэпкам у Маладзечна. Мужчыну судзілі за ўдзел у несанкцыянавым масавым мерапрыемстве, што адбылося ў горадзе 3 траўня. 

Суддзя Інэса Южык разглядала справу Канстранціна Пачэпкі і палічыла, што віна пенсіянера даказаная. Яна вынесла рашэнне пакараць Канстанціна Пачэпку штрафам у 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП.

"Сёння высвятліў для сябе, што пра сваю праблему заяўляць нельга", - пракаментаваў рашэнне суда Канстанцін Пачэпка. 

Нагадаем, 3 траўня жыхары Маладзечна далучыліся да Брэсцкай акцыі "кармленне галубоў", сабраўшыся ў мясцовым парку. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства