viasna on patreon

Новая хваля судоў над затрыманымі ў Мінску 19 чэрвеня. Спіс

2020 2020-06-27T16:25:41+0300 2020-06-27T16:25:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud_malatok22.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У панядзелак 29 чэрвеня і ў аўторак 30 чэрвеня ў Мінску масава будуць судзіць удзельнікаў "ланцуга салідарнасці", які прайшоў 19 чэрвеня і скончыўся затрыманнямі. Большую частку людзей тады выпусцілі праз некалькі гадзін поле затрымання, склаўшы на іх пратаколы паводле артыкулаў 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі).

"Вясна" публікуе спіс будучых судоў (абнаўляецца):

29 чэрвеня

Суд Цэнтральнага раёна:

  • 09.15. Яўген Малашкевіч.
  • 09.15. Аляксандр Руткевіч.
  • 10.00. Мікалай Сянькевіч.
  • 10.00. Аляксей Зубкевіч.
  • 10.45. Станіслаў Зелянко.

РУУС Першамайскага раёна:

  • 15.50. Марк Лямеза.
  • 16.40. Дзмітрый Сіманаў.
  • 17.20. Аляксандра Ракаўская.
  • 17.40. Уладзімір Альшэўскі.

Суд Ленінскага раёна:

  • 10.00. Кацярына Маліноўская
  • 11.00. Вольга Паўлавіч (пратакол таксама складзены і на яе мужа Аляксея Паўлавіча).
  • 12.00. Алёна Макусь.
  • 14.00. Зьміцер Гошка.

Суд Маскоўскага раёна:

  • 10.30. Аляксей Баговіч.
  • 10.30. Іван Рэбянкоў.

Суд Савецкага раёна:

  • 09.15. Павел Стэльмах.
  • 16.30. Арцём Зімоўскі.

Суд Фрунзенскага раёна:

  • 09.15. Мілана Сопава.
  • 12.00. Юлія Чурко.
  • 14.00. Вадзім Роўкач.

30 чэрвеня

Суд Кастрычніцкага раёна:

  • 09.30. Дзмітрый Буевіч.
  • 09.50. Ігар Зыгмантовіч.

Суд Цэнтральнага раёна:

  • 09.00. Раман Рос-Анашенков.
  • 10.00. Аляксандр Карцаў.
  • 10.00. Антоній Бадзей.
  • 10.00. Мікіта Хмуровіч.
  • 10.10. Уладзімір Арочка.
  • 12.20 Андрэй Васілеўскі

Суд Ленінскага раёна:

  • 10.00. Андрэй Гацак.
  • 12.30. Ягораў А.

РУУС Першамайскага раёна:

  • 11.00. Юрый Будан.

Суд Фрунзенскага раёна:

  • 11.30. Павел Буднік.

На акцыях "Ланцуг салідарнасці "(а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, усяго было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260. Больш за 100 судоў над часткай затрыманых ужо прайшлі 22 і 23 чэрвеня.

"Ланцугі салідарнасці" ў лічбах: па краіне затрымана больш за 360 чалавек. З іх больш 260 — у Мінску

Па дадзеных праваабаронцаў “Вясны”, на акцыях “Ланцуг салідарнасці” (а таксама перад самімі акцыямі і пасля), якія праходзілі па ўсёй краіне з 18 па 21 чэрвеня, агулам было затрымана больш за 360 чалавек. З іх у Мінску было затрымана больш за 260. 18 чэрвеня на першай акцыі ў Мінску затрыманняў не было.

BY_Help заклікае падтрымаць рэпрэсаваных падчас выбарчай кампаніі

Ініцыятыва па зборы сродкаў BY_Help запусціла Краўдфандынг у падтрымку тых, хто быў затрыманы і прыцягнуты да крымінальнай ці адміністрацыйнай адказнасці ў перыяд выбарчай кампаніі 2020 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства