viasna on patreon

У Лідзе затрыманы ўдзельнікі аўтапрабегу салідарнасці Дапоўнена

2020 2020-06-29T15:31:19+0300 2020-06-29T16:20:03+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/lida-prabeg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Лідзе працягваюць затрымліваць людзей, якія выказваюць сваю салідарнасць з палітычнымі зняволенымі.

28 чэрвеня грамадзяне Ліды ўчынілі аўтапрабег у знак салідарнасці з палітзняволенымі. Некалькі аўтамабіляў з бела-чырвона-белай сімволікай некалькі гадзін кружылі па гораду, звяртаючы тым самым увагу грамадзян на тыя палітычныя працэсы, якія адбываюцца ў Беларусі. Па словах удзельнікаў, у першую чаргу яны хацелі выказаць салідарнасць з палітычнымі вязнямі і звярнуць на гэта ўвагу гараджан Ліды.

А ўжо сёння ДАІ спыніла аднаго з ўдзельнікаў прабега Аляксандра Захватовіча. Яму сказалі, што пад час прабега той парушыў правілы дарожнага руху. І яму трэба праехаць у ДАІ. Але замест ДАІ Аляксандар Захватовіч аказаўся ў РАУСе. Што яму прад'явяць там,пакуль невядома.

Таксама затрыманы яшчэ адзін удзельнік лідскага аўтапрабега ў знак салідарнасці з палітвязнямі. Гэта Павел Шыдлоўскі. Ён дастаўлены ў РАУС Лідскага раёна. Таксама затрыманы Эдгар Імбрас.

Траіх удзельнікаў аўтапрабегу вінавацяць па артыкулу 23.34, удзел у несанкцыянаваным мерапрыемства. Заўтра ў Лідскім раённым судзе пачнецца працэс над імі.

Таксама пратакол па арт. 23.34 КаАП атрымаў Сяргей Пантус.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства