viasna on patreon

Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення

2020 2020-06-29T17:33:13+0300 2020-06-29T17:36:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/amnesty_international-banner.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Беларускія ўлады павінны спыніць крымінальны пераслед, запалохванне і рэпрэсіі супраць апанентаў Аляксандра Лукашэнкі і іх прыхільнікаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ”, — гаворыцца ў адмысловай заяве Amnesty International.

Amnesty International заяўляе, што лічыць Сяргея Ціханоўскага і восем чалавек, арыштаваных разам з ім (Яўгена Разнічэнку, Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Навуміка, Вяргілія Ушака, Аляксандра Арановіча, Сяргея Калмыкова, Васіля Баброўскага і Арцёма Сакава), вязнямі сумлення, паколькі яны трапілі за краты выключна ў сувязі з мірным ажыццяўленнем сваіх правоў. Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць улады неадкладна і безумоўна вызваліць зняволеных.

Акрамя таго, у заяве адзначаецца, што вязнямі сумлення сталі Віктар і Эдуард Бабарыкі, якія пераследуюцца выключна за мірнае выказванне сваіх палітычных поглядаў.

Amnesty International таксама асуджае масавы пераслед блогераў і журналістаў, у прыватнасці Сяргея Багрова, Сяржука Лацінскага, Ігара Лосіка, Уладзіміра Няронскага, Сяргея Пятрухіна і Уладзіміра Цыгановіча.

“Усе яны — вязні сумлення і павінны быць неадкладна і безумоўна вызвалены”, — гаворыцца ў заяве.

У дакуменце падкрэсліваецца, што ўзмацненне рэпрэсій супраць права на свабоду выказвання меркаванняў, правоў на мірныя сходы і асацыяцыі ў кантэксце маючых адбыцца выбараў выявіла шматлікія іншыя праблемы з правамі чалавека, у тым ліку дыскрымінацыю жанчын, якая часам набывае форму відавочнай мізагініі, шырока трансляванай найбуйнейшымі дзяржаўнымі СМІ.

“Улады павінны аператыўна, грунтоўна, аб’ектыўна, эфектыўна і празрыста расследаваць усе паведамленні аб празмерным выкарыстанні фізічнай сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў і жорсткім абыходжанні з затрыманымі, а таксама ўсе выпадкі пагрозаў, нападаў і абразаў”, — сказана ў звароце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства