viasna on patreon

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітычным зняволеным

2020 2020-07-01T09:56:54+0300 2022-05-10T21:37:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shery_kot_kazlou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот). Фота "Радыё Свабода"

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот). Фота "Радыё Свабода"

Блогера Зміцера Казлова (Шэры кот), у адносінах да якога ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.

Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”.

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Зміцера Казлова і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Зміцер Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі "Еўрапейскай Беларусі" Арцёмам Чарняком і Міхаілам Бандарэнкам. На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён і далей застаецца за кратамі. Вядома, што блогер пераведзены ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.

Такім чынам, ужо 17 чалавек знаходзяцца пад вартай у межах крымінальных спраў па арт. 342 КК РБ. Гэта блогеры Сяргей Ціханоўскі, Уладзімір НяронскіСяргей ПятрухінАляксандр Кабанаў, Уладзімір Цыгановіч, Зміцер Казлоў, Ігар Лосік, затрыманыя пасля інцыдэнту ў Гродне Зміцер Фурманаў, Вяргілій Ушак, Арцём Сакаў, Аляксандр Арановіч, Уладзімір Навумік, Васіль Баброўскі, Яўген Разнічэнка, Уладзімір Кніга, Андрэй Новікаўпалітык Мікалай Статкевіч

Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення

"Беларускія ўлады павінны спыніць крымінальны пераслед, запалохванне і рэпрэсіі супраць апанентаў Аляксандра Лукашэнкі і іх прыхільнікаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ”, — гаворыцца ў адмысловай заяве Amnesty International.

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) — новы фігурант справы па арт. 342 КК РБ

Youtube-блогер з Барані Зміцер Казлоў, вядомы як "Шэры кот", таксама стаў фігурантам крымінальнай справы па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Пра гэта ён паведаміў праваабаронцу Паўлу Левінаву ў сваім лісце.

Валянцін Стэфановіч: Крымінальны пераслед блогераў носіць палітычны характар

Праваабаронцы, кіруючыся заявай беларускай праваабарончай супольнасці ад 9 чэрвеня аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”, лічаць, што і Сяргей Пятрухін, і Уладзімір Няронскі таксама з’яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Таму што 29 траўня ў Гродне адбываўся мірны сход у межах выбарчага працэсу і ніякіх дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, не было. Гэта вынікае са шматлікіх відэа, якія размешчаны ў інтэрнэце.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Блогеры Уладзімір Цыгановіч і Аляксандр Кабанаў прызнаныя палітвязнямі

Беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў іх неадкладнага вызвалення і спынення распачатага ў дачыненні да іх крымінальнага пераследу.

Палітык Мікалай Статкевіч прызнаны палітычным зняволеным

Палітык Мікалай Статкевіч затрыманы па падазрэнні ў ажыццяўленні злачынства па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя ці ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Праваабаронцы прызналі Ігара Лосіка палітвязнем

У сувязі з затрыманнем блогера і адміністратара тэлеграм-канала «Беларусь головного мозга» Ігара Лосіка па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і абрання ў дачыненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, прадстаўнікі праваабрончай супольнасці Беларусі, яшчэ раз падцвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў раней прыняты заявах ад першага, дзевятага і адзінаццатага чэрвеня 2020 году, прызналі Ігара Лосіка палітычным зняволеным. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства