viasna on patreon

МУС пакінула без разгляду заяву БАЖ і рэдакцый медыя пра "пераслед" "журналістаў"

2020 2020-07-02T13:45:03+0300 2020-07-02T13:45:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mus-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота udf.by

Ілюстрацыйнае фота udf.by

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі пакінула без разгляду сумесную заяву Беларускай асацыяцыі журналістаў і рэдакцый больш чым 50 медыя з патрабаваннем спыніць пераслед журналістаў.

Паводле інфармацыі  прэс-службы ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", у сваім адказе МУС спасылаецца на тое, што разам з заявай ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" і рэдакцыі медыя не прыклалі дакументы, якія пацвярджаюць права прадстаўляць інтарэсы калегаў»

Цікава, што ў адным месцы адказу, спасылаючыся на зварот БАЖ, МУС узяў у двукоссі слова "пераслед", у наступным абзацы — слова "журналістаў".

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" не разумее, на што такім чынам намякае сілавое ведамства, паколькі 19 і 20 чэрвеня ў розных гарадах Беларусі пры выкананні службовых абавязацельстваў на самай справе былі затрыманыя некалькі дзясяткаў журналістаў, а колькасць затрыманняў насіла характар пераследу.

Дарэчы, адзін з журналістаў, затрыманы падчас працы, да гэтага часу адбывае 15-сутачны арышт у Баранавічах і выйдзе на волю толькі ў нядзелю. Гаворка ідзе пра аператара выдання "Ганцавіцкі час" Сяргея Багрова. Журналіст Сяргей Лацінскі з Бабруйска таксама асуджаны на 10 "сутак" і павінен будзе адбыць гэтае пакаранне за сваю працу.

Разам з тым ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" не губляе надзею, што нягледзячы на фармальны адказ, зварот журналісцкай арганізацыі і больш чым 50 рэдакцый медыя паўплывае на аднаўленне законнага стаўлення работнікаў правапарадку да прадстаўнікоў прэсы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства