viasna on patreon

Актывістка Алена Давыдава 12 гадзінаў прастаяла ў аддзеле міліцыі, ёй выклікалі хуткую

2020 2020-07-06T09:19:43+0300 2020-07-06T09:19:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/davydava-a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Давыдава. Фота: Гомельская Вясна.

Алена Давыдава. Фота: Гомельская Вясна.

Гамяльчанка Алена Давыдава зрабіла гэта на знак пратэсту супраць свайго незаконнага затрымання раніцою 3 ліпеня супрацоўнікамі Навабеліцкага РАУСу. Яна выйшла са свайго дому каб патрапіць на акцыю “3%” на цэнтральным пляжы ў 12.00. Па дарозе да прыпынку яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі і адвезлі ў аддзяленне. 

Як паведамляе "Гомельская Вясна", Алену Давыдаву трымалі ва ўнутраным двары, побач з ёй увесь час знаходзіліся 4 міліцыянты.

“Тры гадзіны я ім казала, што яны здзяйсняюць злачынства, - узгадвае Алена Давыдава, - іх дзеянні не законны, а злачынствы не маюць тэрміну даўніны і іх абавязкова будуць судзіць за гэта. Праз 3 гадзіны я пачала патрабаваць каб мяне выпусцілі. Яшчэ праз гадзіну прыйшоў іх начальнік і паведаміў, што будзе складацца пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Я патрабавала абаронцу ці законнага прадстаўніка, напісала 2 скаргі”.

Адміністратыўны працэс так і не быў пачаты. Увесь час актывістка знаходзілася ва ўнутраным дворыку, ёй прапаноўвалі стул, ваду і нават паесці. Алена Давыдава на знак пратэсту ад усяго адмаўлялася. У 21.30 ад доўгага стаяння сп. Алене стала кепска і ёй выклікалі хуткую дапамогу. Калегі (Алена Давыдава працуе фельчарам на хуткай дапамозе) агледзелі яе, аказалі дапамогу і далі папіць.

Актывістка напісала заяву ў пракуратуру з патрабаваннем вызначыць асобаў, якія яе беспадстаўна затрымлівалі, незаконна ўтрымлівалі 12 гадзінаў у аддзяленні міліцыі і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасці.

У 23.10 яе адпусцілі дадому.

Нагадаем, Алена Давыдава мелася стаць кандыдатам пратэсту на сёлетніх прэзідэнцкіх выбарах, але напярэдадні рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы яе зрабілі спачатку кантактам першага ўзроўню, а потым, як лічыць актывістка, падрабіўшы яе тэкст на Ковід – 19, зрабілі яе хворай на каронавірус і прымусілі такім чынам знаходзіцца на самаізаляцыі 21 дзень. Не гледзячы на афіцыйны дыягназ, медыкі ёй не выдалі бальнічны і цяпер не дапускаюць да працы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства