Дахаты не вярнуўся. Новы адміністрацыйны арышт у Оршы
https://spring96.org./be/news/98059
2020
2020-07-06T14:33:56+0300
2020-07-06T14:33:56+0300
2020-07-06T14:33:57+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/orsha-sud-2020.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Оршы працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў "Ланцуга салідарнасці", які прайшоў у горадзе 19 чэрвеня.
Так, у сераду, 1 ліпеня, Уладзіміра Шаўчэнку выклікаў на размову ў Оршанскі РАУС участковы інспектар.
Як паведамляе сайт orsha.eu, Уладзімір загадзя пацікавіўся ў міліцыянта, ці браць яму “трывожны чамаданчык”, але той запэўніў, што ўсё абыйдзецца выключна размовай. Але да поздняга вечара Уладзімір дамоў так і не вярнуўся. Запанікавалі родзічы.
Аказалася, што не зважаючы на абяцанні міліцыянта, Уладзіміра затрымалі і на наступны дзень 2 ліпеня асудзілі на 10 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Зараз Уладзімір адбывае арышт у мясцовым ІЧУ.