viasna on patreon

Павел Севярынец атрымаў яшчэ 15 сутак арышту — пятыя запар

2020 2020-07-08T13:17:00+0300 2020-07-08T13:50:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/4prez_seviar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна"

Павел Севярынец. Фота ПЦ "Вясна"

Восьмага ліпеня ў судзе Савецкага раёна Мінска суддзя Вера Галаўкова прысудзіла чарговыя 15 сутак Паўлу Севярынцу. Суд праходзіў праз Skype.

На гэты раз яго судзілі за заклікі да ўдзелу ў акцыі каля Камароўскага рынку 7 чэрвеня, якая праходзіла падчас пікетаў па зборы подпісаў за альтэрнатыўных вылучэнцаў у кандыдаты. 15 сутак непасрэдна за ўдзел у акцыі Севярынец атрымаў раней.

Павел Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня каля дома пасля вяртання з акцыі каля Камароўкі. На наступны дзень ён быў асуджаны на 15 сутак арышту. Падчас адбыцця пакарання ў яго было яшчэ як мінімум тры адміністрацыйных судовых пасяджэнні, на якіх яму дадавалі кожны раз па 15 сутак (агулам ён атрымаў 60 сутак цягам месяца). Ён ужо месяц знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. 

Таксама ў яго засталіся неадбытымі 30 сутак, атрыманых за ўдзел у акцыях супраць інтэграцыі ў Расіяй, якія праходзілі ў снежні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства