viasna on patreon

Палітвязняў Баброўскага і Навуміка выпусцілі з СІЗА. Яны вяртаюцца дадому Фота Аўдыё

2020 2020-07-09T19:12:10+0300 2020-07-09T20:06:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/navumik_babrouski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітвязні Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік пасля вызвалення 9 ліпеня. Фота: spring96.org

Палітвязні Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік пасля вызвалення 9 ліпеня. Фота: spring96.org

У чацвер, 9 ліпеня, з СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску былі адпушчаныя палітычныя зняволеныя і вязні сумлення, якія праходзяць па так званай "справе Ціханоўскага", Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік. Ім змянілі меры стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Яны застаюцца абвінавачанымі па крымінальнай справе па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Цяпер Васіль і Уладзімір вяртаюцца дадому ў Гродна. 

Палітвязень Васіль Баброўскі пасля вызвалення. Фота: spring96.org
Палітвязень Васіль Баброўскі пасля вызвалення. Фота: spring96.org
Палітвязень Васіль Баброўскі пасля вызвалення 9 ліпеня. Фота: spring96.org
Палітвязень Уладзімір Навумік пасля вызвалення 9 ліпеня. Фота: spring96.org

Нагадаем, Васіль Баброўскі быў затрыманы 29 траўня ў Гродне падчас выбарчага пікета па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Святланы Ціханоўскай. Тады супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы, блогер папулярнага YouTube канала “Страна для жизни” Сяргей Ціханоўскі і яшчэ, як мінімум 15 грамадзян, якія прымалі ўдзел у дадзеным пікеце. Уладзіміра Навуміка, члена ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, затрымалі 31 траўня. 8 чэрвеня семярым удзельнікам мерапрыемства, у тым ліку Васілю Баброўскаму і Уладзіміру Навуміку, было прад'яўленае абвінавачванне ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаныя з яўным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, і ў актыўным удзеле ў такіх дзеяннях (частка 1 артыкула 342 КК Рэспублікі Беларусь). 9 траўня праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала іх палітычнымі зняволенымі і запатрабавала неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Пазней міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала беларускіх палітвязняў вязнямі сумлення.

Чытаць па тэме:

Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы

29 траўня у Гродне падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы, блогер папулярнага YouTube канала “Краіна для жыцця” Сяргей Ціханоўскі і яшчэ, як мінімум 15 грамадзян, якія прымалі ўдзел у пікеце.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Amnesty International: Ціханоўскі, Бабарыка, іх паплечнікі і блогеры — вязні сумлення

Amnesty International заяўляе, што лічыць Сяргея Ціханоўскага і восем чалавек, арыштаваных разам з ім (Яўгена Разнічэнку, Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Навуміка, Вяргілія Ушака, Аляксандра Арановіча, Сяргея Калмыкова, Васіля Баброўскага і Арцёма Сакава), вязнямі сумлення, паколькі яны трапілі за краты выключна ў сувязі з мірным ажыццяўленнем сваіх правоў. Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць улады неадкладна і безумоўна вызваліць зняволеных.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства