viasna on patreon

Праваабаронцы: Сяргей Спарыш – палітычны зняволены

2020 2020-07-10T10:41:23+0300 2020-07-10T10:54:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sparysh_hrydzin.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Спарыш. Фота Уладзіміра Грыдзіна (RFE/RL)

Сяргей Спарыш. Фота Уладзіміра Грыдзіна (RFE/RL)

Актывіста партыі “Народная грамада” Сяргея Спарыша, у адносінах да якога ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі прызнае палітычным зняволеным.

Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”.

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Сяргея Спарыша і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Сяргей Спарыш быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізычнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках г. Мінска 8 траўня гэтага году. 9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК па падзеях 29 траўня ў г. Гродна. 

На дадзены момант Сяргей Спарыш з’яўляецца падазраваным па гэтай справе і знаходзіцца ў ІЧУ г. Мінска.  

Крымінальная справа за гвалт да міліцыянтаў: вобшукі, затрыманні і новы фігурант справы

29 траўня у Гродне падчас правядзення пікету па зборы подпісаў грамадзян у падтрымку вылучэння ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы кіраўнік ініцыятыўнай групы, блогер папулярнага YouTube канала “Краіна для жыцця” Сяргей Ціханоўскі і яшчэ, як мінімум 15 грамадзян, якія прымалі ўдзел у пікеце.

Патрабуем неадкладнага вызвалення ўсіх абвінавачаных па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі па факце прад'яўленння абвінавачвання ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак Сяргею Ціханоўскаму і шасці ўдзельнікам пікету 29 траўня ў Гародні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства