viasna on patreon

Праваабаронцы падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі па "мове варожасці" Дакумент

2020 2020-07-10T16:38:03+0300 2020-07-10T16:38:04+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/heat-speach-bro1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ініцыятыва "Журналісты за талерантнасць" сумесна з шэрагам праваабарончых арганізацый падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі па "мове варожасці". У дакуменце праваабаронцы прынялі адзіны падыход да таго, што павінна лічыцца "мовай варожасці", а што пад гэтае вызначэнне не трапляе.

У беларускім грамадстве ўсё больш увагі атрымлівае праблема "мовы варожасці". У той жа час у значэнне тэрміна "hate speech" укладваецца вельмі шырокі спектр паняццяў: асобныя дыскрымінуючыя фразы, абразы і некарэктная тэрміналогія, малюнкі ў сацыяльных сетках або цэлыя журналісцкія матэрыялы. Усё больш прыкметныя разыходжанні ў тым, што лічыць "мовай варожасці" і як з гэтай з'явай працаваць.

Такое становішча спраў тлумачыцца тым, што да вывучэння "мовы варожасці" ёсць розныя падыходы: сацыялагічны, юрыдычны, культурны, лінгвістычны і іншыя. Больш таго, у рамках кожнага з гэтых падыходаў ёсць розныя трактоўкі гэтага паняцця. У міжнародным і нацыянальным праве няма выразнага вызначэння "мовы варожасці". Як няма і спецыяльных канвенцый або рэзалюцый, дагавораў, законаў, якія раскрываюць гэты тэрмін.

Дадзеныя рэкамендацыі дазволяць зацікаўленым бакам больш эфектыўна і кансалідавана процідзейнічаць "мове варожасці", у той жа час не аказваючы празмернага ціску на свабоду слова.

Рэкамендацыі будуць карысныя і больш шырокаму колу. У іх можна азнаёміцца з падыходамі да "мовы варожасці" з пункту гледжання міжнароднага права, вывучыць беларускі прававы кантэкст, а таксама пазнаёміцца з важнымі рэкамендацыямі і спасылкамі.

У распрацоўцы ўдзельнічалі Праваабарончая ініцыятыва "Журналісты за талерантнасць", Праваабарончы цэнтр "Вясна", Праваабарончая арганізацыя Human Constanta, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Прававая ініцыятыва, Беларускі Хельсінкскі Камітэт.

Праваабаронцы падрыхтавалі метадычныя рэкамендацыі па "мове варожасці"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства