У Мінску затрымалі ўдзельнікаў велапрабега салідарнасці. Некаторых аштрафавалі Дапоўнена
https://spring96.org./be/news/98192
2020
2020-07-10T21:42:27+0300
2020-07-10T21:42:27+0300
2020-07-10T23:21:43+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_ravarystau.png
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Увечары 10 ліпеня ў Мінску адбываўся велапрабег салідарнасці. Каля 21 гадзінаў некалькі чалавек спынілі супрацоўнікі ДАІ нібыта за тое, што яны званілі ў веласіпедныя званкі. На месца прыехалі супрацоўнікі АМАП. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале "Беларусь галаўнога мозгу".
Ёсць інфармацыя пра як мінімум 15 затрыманых раварыстаў каля Беларускага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Пазней гэтая інфармацыя не падцвердзілася.
На ўдзельнікаў складаюць пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руха, штрафуюць на 1 базавую велічыню і адпускаюць.
Дапоўнена: пратаколы былі складзены на некалькі ўдзельнікаў велапрабега. У выніку ніхто не быў затрыманы.