viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-07-14T11:55:46+0300 2020-07-14T18:49:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'ера анлайн — на сайце па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 14 ліпеня:

Хроніка: Два фігуранты справы Ціханоўскага — Васіль Баброўскі і Уладзімір Навумік — адпушчаны з СІЗА-1. Якімі іх былі словы адразу пасля выхаду? Працягваецца “традыцыйны” адміністрацыйны пераслед у дачыненні да сябраў ініцыятыўных груп. Але ёсць і штосьці новае  — удзельнікаў велапрабегаў пачалі штрафаваць і нават даваць суткі.

Час выбараў: У Еўрапарламенце заклікалі улады Беларусі спыніць распачатыя рэпрэсіі. Прагучалі меркаванні аб неабходнасці аднаўлення санкцый. Санкцыі ўжываліся пасля выбараў 2010 года — і палітвязняў тады было яшчэ больш, чым зараз. Але ў выбарах 2020 года ёсць асаблівасць — усіх “небяспечных” пасадзілі яшчэ да моманту выбараў.

Каментар эксперта: Дзіўным чынам у новых палітвязняў ёсць штосьці агульнае: іх абвінавачваюць у частцы 1 артыкула 342 і  яны маюць дачыненне да вядзення сацыяльных сетак. Колькасць прысуджаных адміністрацыйных сутак Паўлу Севярынцу нагадвае крымінальны пераслед, а каранцін стварае нейкую выбарачнасць — парады праводзіць можна, а адвакатаў у ЦІП пускаць нельга з-за небяспекі COVID-19. Пра ўсё гэта раскажа праваабаронца "Вясны" Валянцін Стэфановіч.

Асоба: Актывістка і рэжісёрка Вольга Нікалайчык адседзела ў ЦІП 30 сутак, а 22 з іх — у штрафным ізалятары. Увесь гэты час не яе выводзілі ў душ, на 29-ы дзень яна змагла расчасаць валасы, а таксама падхапіла бранхіт з-за цвілі. Усё, з чым Вользе давялося сутыкнуцца, праваабаронцы называюць катаваннямі.

У музычных паўзах — Республика Полина.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства