viasna on patreon

Аўтар канала "Ліда для жыцця" атрымаў 15 сутак арышту

2020 2020-07-14T18:59:26+0300 2020-07-14T18:59:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rudzevic.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяніс Рудзевіч. Фота БАЖ

Дзяніс Рудзевіч. Фота БАЖ

У Гродне на 15 сутак арышту асудзілі блогера Дзяніса Рудзевіча, які вядзе youtube-канал "Ліда для жыцця". 

Дзяніс быў затрыманы 13 ліпеня пасля таго, як выйшаў з суда над актывістамі Юліей Карначавай і Ежы Грыгенчам. Пасля суда ён планаваў пайсці ў РАУС, каб атрымаць пастанову па сваёй справе, аднак быў затрыманы людзьмі ў цывільным. Яго памясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання да суда.

Суд над Дзянісам Рудзевічам правялі таемна, і паплечнікі не змаглі трапіць на працэс, каб падтрымаць блогера. Вядома, што яго судзілі па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у акцыі "Ланцуг салідарнасці", якая праходзіла 19 чэрвеня.

Нагадаем, 19 чэрвеня ў Гродне падчас акцыі “Ланцуг салідарнасці“ Дзяніса Рудзевіча схапілі невядомыя ў цывільным, не прадстаўляючыся,  запіхнулі ў аўтобус і даставілі ў РАУС Ленінскага раёна. Там Дзянісу паведамілі, што ён затрыманы і на яго быў складзены пратакол па частцы 2 артыкула 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд СМІ).

Акрамя таго, у яго было канфіскавана ўсё абсталяванне, а тэлефон разбілі пры затрыманні супрацоўнікі ў цывільным

9 ліпеня 2020 года  высветлілася, што адміністрацыйная справа па гэтым пратаколе прыпынена. Але на Дзяніса склалі новы пратакол па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення мерапрыемства).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства