Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце парушэння грамадскага парадку ў Мінску Відэа
Раніцай 15 ліпеня ў афіцыйным тэлеграм-канале Следчага камітэта з'явілася інфармацыя аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце арганізацыі і ўдзелу грамадзянаў у парушэнні грамадскага парадку ў Мінску, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
"У дадзены момант праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Усе відэаматэрыялы, размешчаныя ў Інтэрнэце, далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы і ў сапраўдны момант вывучаюцца следчымі. Асобы, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, затрыманыя. Іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка", - паведамляе СК.
Пакараннем па арт. 342 Крымінальнага кодэкса прадугледжаны штраф, альбо арышт, альбо абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў, альбо пазбаўленне волі да трох гадоў.
Нагадаем, увечары 14 ліпеня ў Мінску і іншых гарадах краіны адбыліся стыхійныя акцыі пратэсту з-за нерэгістрацыі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Больш за 250 чалавек было затрымана ў сталіцы. Каля Центральнага дзіцячага парку імя Максіма Горкага адбыліся сутычкі грамадзянаў з супрацоўнікамі АМАПу.
Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых (абнаўляецца)