viasna on patreon

У Беларусі пачаліся суды над затрыманымі 14 ліпеня. Некаторым даюць "суткі"

2020 2020-07-15T18:48:00+0300 2020-07-22T12:53:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_14_viasna8.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

15 ліпеня ў раённых судах Мінска пачынаецца разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых напярэдадні удзельнікаў мірнай акцыі супраць нерэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

"Вясна" валодае звесткамі пра больш як 240 затрыманых у Мінску. Частку з іх вызвалілі альбо без пратаколаў, альбо з пратаколамі па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі), яшчэ частку пакінулі ў ізалятары да суда. 

Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы.

Суды 15 ліпеня ў Мінску

Суд Цэнтральнага раёна

  • 14.20. Дзмітрый Халупка. Суддзя Юлія Густыр. Вынік - 10 сутак арышту.
  • 14.20. Павел Крывіцкі. Суддзя Іван Касцян. Вынік - 10 сутак арышту.
  • Тузік А. Суддзя Свістунова. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Мікалай Мікалаеў. Суддзя Іван Касцян. Вынік - 12 сутак арышту.
  • Антон Шумаў. Суддзя Свістунова. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 35 базавых велічынь штрафу (945 рублёў).
  • Дурко. Суддзя Таццяна Акавітая.
  • Аляксандр Бярозка. Суддзя Таццяна Акавітая. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 35 базавых велічынь штрафу (945 рублёў).
  • Стром. Суддзя Юлія Густыр.
  • Ілля М. Суддзя Юлія Густыр.
  • Дзмітрый Мірончык. Суддзя Валерый Есьман. Вынік - 30 базавых велічынь штрафу (810 рублёў).
  • Уладзіслаў Маліноўскі. Суддзя Валерый Есьман.
  • Нямковіч. Суддзя Валерый Есьман.
  • Аляксей Цеплякоў. Суддзя Іван Касцян.

Суд Заводскага раёна

  • 14.30. Аляксей Ангельцаў. Суддзя Анастасія Асіпчык.арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 40 базавых велічынь штрафу (1080 рублёў).
  • 15.25. Мікіта Валатовіч. Суддзя Анастасія Асіпчык. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 10 сутак арышту.
  • 17.10. Спартак Сірэнка. Суддзя Анастасія Асіпчык. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 10 сутак арышту.
  • 16.15. Максім Каратчэня. Суддзя Кацярына Мурашка. арт. 23.34 КаАП. Вынік - 45 базавых велічынь (1215 рублёў).
  • 17.20. Уладзіслаў Мацуновіч. Суддзя Кацярына Мурашка. арт. 23.34 КаАП. Вынік - 12 сутак арышту.
  • 15.00. Дзмітрый Анцыповіч. Суддзя Алена Капцевіч. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 40 базавых велічынь штрафу (1080 рублёў).
  • 15.50. Жудро Е. Суддзя Алена Капцевіч. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • 16.30. Уладзіслаў Карэцкі. Суддзя Алена Капцевіч. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.Вынік - 10 сутак арышт.

Суд Фрунзенскага раёна

  • Анатоль Наўмовіч. Суддзя Наталля Бугук. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Уладзіслаў Мініч. Судовае пасяджэнне перанесена на 16 ліпеня.
  • Сяргей Сіліч. Суддзя Ганна Буйноўская.
  • Сяргей Ралько. Суддзя Пісарэвіч. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 45 базавых велічынь (1215 рублёў).
  • Яўген Кракасевіч. Суддзя Наталля Бугук. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў штрафу).
  • Віктар Цяліцын. Судовае пасяджэнне перанесена на 16 ліпеня.
  • Мікалай Логвінаў. Вынік - 15 сутак арышту.
  • Сяргей Шувалаў, арт. 23.34 і 23.4 КаАП. Вынік - 38 базавых велічынь штрафу (1026 рублёў).

Суд Партызанскага раёна

  • Спатар Э. Суддзя Наталля Дзядкова, арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Качан У. Суддзя Наталля Дзядкова, арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Дзмітрый Бадыгін. Суддзя Наталля Дзядкова, арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 55 базавых велічынь (1485 рублёў).
  • Павел Чычырка. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў штрафу).
  • Антон Кліменка. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў штрафу).
  • Дзмітры Хіляй. ч. 1 арт. 23.34 КаАП, арт.23.4 КаАП. Вынік - штраф у 60 базавых велічынь (1620 рублёў).

Суд Першамайскага раёна

  • 15.00. Аляксей Міклашэвіч. Пасяджэнне праз Skype. Працяг суда 16 ліпеня.
  • 15.10. Аляксандр Карняйчук. Суддзя Максім Трусевіч, арт. 23.34 КаАП. Працяг суда 16 ліпеня.
  • 15.20. Лаўрэнаў Алксей. суддзя Максім Трусевіч, арт. 23.34 КаАП. Вынік - 12 сутак арышту.
  • 15.30. Лаўрэнава А. суддзя Максім Трусевіч, арт. 23.34 КаАП.
  • 15.40. Луцэнка К. суддзя Максім Трусевіч, арт. 23.34 КаАП. Працяг суда 16 ліпеня.
  • 15.50. Станіслаў Арэшка. Суддзя Максім Трусевіч, арт. 23.34 КаАП. Працяг суда 16 ліпеня.
  • 16.00. Віталь Трыгубаў. Суддзя Анастасія Кулік. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 15 сутак арышту.
  • 16.10. Рудэнка М. Суддзя Анастасія Кулік. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. 
  • 16.20. Антон Шмаўганец. Суддзя Анастасія Кулік. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Працяг суда 16 ліпеня ў 09.30.
  • 16.30. Мікіта Кіжла. Суддзя Анастасія Кулік. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. 
  • 16.40. Іван Смалонскі. Суддзя Анастасія Кулік. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 12 сутак арышту.

Суд Кастрычніцкага раёна

  • Дзмітрый Гарбачык. Суддзя Аляксандр Рудэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 40 базавых велічынь штрафу (1080 рублёў).
  • Іван Бялько. Суддзя Аляксандр Рудэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 13 сутак.
  • Уладзіслаў Іода. Суддзя Аляксандр Рудэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Высоцкі Дзмітрый. Суддзя Аляксандр Рудэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 10 сутак арышту.
  • Арцём Капыркін. Суддзя Вольга Лаўрыновіч. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 35 базавых велічынь (945 рублёў).
  • Хмялеўскі А. Суддзя Вольга Лаўрыновіч. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 40 базавых велічынь штрафу (1080 рублёў).
  • Аляксей Парошын. Суддзя Вольга Лаўрыновіч. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Працяг суда 16 ліпеня ў 09.10.
  • Мядзведзеў А. Суддзя Вольга Лаўрыновіч. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Працяг суда 16 ліпеня ў 09.45.

Суд Маскоўскага раёна

  • Мілеўскі П. Суддзя Сяргей Кацэр. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Максім Лакціонаў. Суддзя Сяргей Кацэр. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.
  • Глеб Гатоўка. Суддзя Лідзія Целіца.
  • Раман Кацура. Суддзя Лідзія Целіца. Вынік - 11 сутак арышту.
  • Антон Раманоўскі. Суддзя Юрый Машкетаў.
  • Чаравака І. Суддзя Юрый Машкетаў.
  • Глеб Волкаў. Суддзя Вольга Малашэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 40 базавых велічынь (1080 рублёў).
  • Даўд Банузай. Суддзя Вольга Малашэнка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП.Вынік - 45 базавых велічынь (1215 рублёў).
  • Мікіта Красноў. Суддзя Юлія Варакса.
  • Юрый Літвінаў. Суддзя Юлія Варакса. Вынік - 10 сутак арышту.

Суд Мінскага раёна

  • Канстанцін Рускіх. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Пётр Старычэнка.  арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).
  • Аляксей Бразгоўка. арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 50 базавых велічынь (1350 рублёў).

Суд Савецкага раёна

  • 14.30. Дзяніс Пешкаў. Суддзя Вера Галаўкова, арт 23.34 і 23.4 КоАП. Вынік - 10 сутак арышту.
  • 15.10. Сяргей Рашэтнікаў. Суддзя Вера Галаўкова, арт 23.34 і 23.4 КоАП.
  • Сяргей Калодка. Суддзя Аляксандр Воўк, арт. 23.34 КаАП і 23.4 КаАП. Вынік - 12 сутак арышту.
  • 14.55. Чуешкоў Д. Суддзя Сяргей Шаціла, арт. 23.34 і 23.4 КоАП.
  • 15.30. Мураўскі В. Суддзя Сяргей Шаціла, арт. 23.34 і 23.4 КоАП.
  • 16.00. Каралёк Е. Суддзя Сяргей Шаціла, арт. 23.34 і 23.4 КоАП.
  • Кебік М. Суддзя Марына Фёдарава, арт. 23.34 і 23.4 КоАП.
  • Алег Міхальчук. Суддзя Марына Фёдарава, арт. 23.34 і 23.4 КоАП.
  • Аляксей Святцаў. Суддзя Воўк. арт. 23.34 і 23.4 КоАП. Вынік - 45 базавых велічынь штрафу (1215 рублёў).
  • Кірыл Карнашэўскі. Суддзя Воўк. арт. 23.34 і 23.4 КоАП. Вынік - 42 базавыя велічыні штрафу (1134 рублі).
  • Пазняк М. Суддзя Воўк. арт. 23.34 і 23.4 КоАП.
  • Кірыл Р.  арт. 23.34 і 23.4 КоАП.
  • Арцём Карнейчык, суд перасены на 16 чэрвеня ў 9.50.
  • Міхаіл Бабак. арт. 23.34 і 23.4 КоАП. Вынік - 11 сутак арышту.

Гомель

  • Валерыя Сляпухіна арыштавалі на 10 сутак
  • Данііл Максіменка атрымаў 10 сутак арышту. 
  • Аляксей Мятліцкі атрымаў 5 сутак арышту. Суддзя - Сяргей Салоўскі.
  • Аляксей Жулаеў атрымаў 5 сутак арышту
  • Кірыл Комкін атрымаў 12 сутак арышту.

Брэст

45 чалавек былі затрыманыя ў Брэсце 14 ліпеня падчас масавых акцый. 8 з іх адпусцілі, астатнія чакаюць суда. Да канца працоўнага дня затрыманых 14 ліпеня ў суд у Брэста не дастаўлялі, паведамляе "Першы рэгіён". 

Пружаны

  • Міхаіл Кісель абвінавачаны па арт. 23.34 КаАП і арыштаваны на 15 сутак.

Салігорск

  • Аляксандра Канановіча асудзілі на 5 сутак арышту.
  • Марк Шуркус быў затрыманы разам з роварам, сёння асудзілі на 7 сутак арышту.

Стоўбцы

  • Андрэй Буката - 7 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства