viasna on patreon

Па падзеях 14 ліпеня ў Мінску ўзбуджаныя тры крымінальныя справы. Затрыманы мінчук Антон Шумаў

2020 2020-07-16T13:09:40+0300 2020-07-17T16:39:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanne_14_viasna10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па падзеях 14 ліпеня ўзбуджаныя яшчэ дзве крымінальныя справы па артыкуле 363 (супраціў супрацоўніку органаў унутраных справаў) і артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў). Пра гэта 16 ліпеня паведаміла прэс-служба Следчага камітэта. Учора ў ведамстве заявілі, што таксама ўзбуджаная крымінальная справа артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса па факце арганізацыі і ўдзелу грамадзян у парушэнні грамадскага парадку ў Мінску, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных справаў.

Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org
Затрыманні 14 ліпеня на Нямізе. Фота: spring96.org

Паведамляецца, што ў межах гэтых крымінальных справаў затрыманыя чацвёра мужчын. Праваабаронцам "Вясны" вядома, што адзін з затрыманых у межах крымінальнай справы за падзеі 14 ліпеня — мінчук Антон Шумаў. Ён падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 15 ліпеня ў яго дома быў праведзены ператрус. Аднак, як паведамляе сястра Антона Шумава, адваката да яго не пускаюць. У ЦІП і ІЧУ адмаўляюцца прызнаваць, што ён там.

Прозвішчы іншых затрыманых і падазраваных высвятляюцца.

Беларусы выйшлі на стыхійныя акцыі пратэсту. Спіс затрыманых (абнаўляецца)

Увечары 14 ліпеня ў розных гарадах краіны людзі выйшлі на вуліцы сваіх гарадоў, каб выказаць пратэст супраць адмовы ў рэгістрацыі кандыдатамі на пост прэзідэнта альтэрнатыўных вылучэнцаў - Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. 

16 ліпеня Следчы камітэт заявіў, што ў ходзе вывучэння відэаматэрыялаў, прадстаўленых супрацоўнікамі міліцыі, следчымі выяўлены неаднаразовыя факты прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, якім у выніку супрацьпраўных дзеянняў былі нанесеныя траўмы рознай ступені цяжару. Некаторыя з іх працягваюць знаходзіцца на лячэнні ва ўстанове аховы здароўя. Паведамляецца, што над затрыманымі праводзяцца неабходныя следчыя і працэсуальныя дзеянні. Сцвярджаецца таксама, што следчыя ўстанавілі дачыненне затрыманых да арганізацыі і актыўнага ўдзелу ў «групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», якія адбыліся 14 ліпеня ў Мінску. Па крымінальнай справе, узбуджанай раней па арт. 342 КК, затрыманыя мінчукі прызнаныя падазраванымі.

"У сапраўдны момант працягваецца правядзенне следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Атрыманыя медыцынскія дакументы аб стане здароўя пацярпелых міліцыянтаў, а таксама відэазапісы, размешчаныя на розных інтэрнэт-рэсурсах, вывучаныя і далучаныя да матэрыялаў крымінальнай справы. Для высвятлення ўсіх абставінаў таго, што адбылося, прызначана правядзенне шэрагу экспертных даследаванняў. Вышэйпаказаныя крымінальныя справы злучаныя ў адной вытворчасці", — паведамляе СК.

Нагадаем, раніцай 15 ліпеня ў афіцыйным тэлеграм-канале Следчага камітэта з'явілася інфармацыя аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце арганізацыі і ўдзелу грамадзян у парушэнні грамадскага парадку ў Мінску, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Следчы камітэт узбудзіў крымінальную справу па факце парушэння грамадскага парадку ў Мінску

Раніцай 15 ліпеня ў афіцыйным тэлеграм-канале Следчага камітэта з'явілася інфармацыя аб узбуджэнні крымінальнай справы па факце арганізацыі і ўдзелу грамадзянаў у парушэнні грамадскага парадку ў Мінску, спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства