viasna on patreon

Натальлю Каляду, якая разьмяшчае свае артыкулы на сайце “Хартыі’97”, аштрафавалі на 20 мінімальных заробкаў (Радыё Свабода).

2004 2004-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На думку пракуратуры і суду, такая дзейнасьць Натальлі ёсьць парушэньнем адміністрацыйнага кодэксу.
Судзьдзя Натальля Вайцяховіч разглядала пастанову намесьніка генэральнага пракурора Мікалая Купрыянава, згодна зь якой суду прапанавалі распачаць адміністрацыйную справу супраць Натальлі Каляды. Пракуратура палічыла, што разьмяшчэньне артыкулаў на сайце “Хартыі’97” ёсьць дзеяньнем ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Натальлю Каляду затрымалі летась 10 сьнежня на акцыі: “Мы памятаем!”. Яна прад’явіла журналісцкае пасьведчаньне і паведаміла міліцыянтам, што прысутнічала на акцыі як журналістка, каб напісаць артыкул, які потым будзе на сайце “Хартыі”. Міліцыянты на наступны дзень узялі пісьмовыя тлумачэньні, а празь нейкі час Натальлю выклікалі ў рэспубліканскую пракуратуру.

Судзьдзя Натальля Вайцяховіч высьвятляла, што такое грамадзянская ініцыятыва і ці зьяўляецца “Хартыя’97” грамадзкай арганізацыяй. Заслухаўшы ўсе аргумэнты, судзьдзя пакарала журналістку штрафам на 20 мінімальных заробкаў ( гэта каля 150 даляраў).
Намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла абараняў Натальлю ў судовым працэсе. На ягоную думку, у Цэнтральным судзе з падачы пракуратуры створаны судовы прэцэдэнт, які можа мець сур’ёзныя наступствы для арганізацыяў, якія не зарэгістраваныя ў Мінюсьце, але маюць свой інфармацыйны сайт.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства