viasna on patreon

Блог Паўла Сапелкі: Катаваць бы радыя

2020 2020-07-22T17:18:24+0300 2021-10-01T15:41:50+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/katavanni-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў сваім блогу "Слова аб праве" ў "Белгазеце" разважае, чаму Беларусь заняла апошняе месца ў індэксе забароны катаванняў, і тлумачыць, што можа ўключацца ў паняцце "катаванне" на прыкладзе сітуацыі з Сяргеем Ціханоўскім. 

У пачатку ліпеня рабочая група па барацьбе з катаваннямі платформы "Грамадзянская салідарнасць" – аб'яднанне амаль 100 праваабарончых арганізацый рэгіёну арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе – апублікавала вынік першага замеру індэкса забароны катаванняў у краінах АБСЕ.

Праваабаронцы вылічылі "індэкс забароны катаванняў" для постсавецкіх краін: Беларусь на апошнім месцы

Беларусь набрала адмоўную колькасць балаў і заняла апошняе месца ў "індэксе забароны катаванняў", які разлічылі праваабарончыя НДА для васьмі краін-удзельніц АБСЕ, паведамляе РБК.

Грамадскія арганізацыі васьмі краінаў – Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана і Украіны – упершыню палічылі індэксы захавання забароны катаванняў у сваіх краінах, ацаніўшы дзяржаўны механізм рэагавання на катаванні, судовы кантроль, наяўнасць нормаў у нацыянальным заканадаўстве, якія забараняюць катаванні, узровень забеспячэння працэсуальных гарантый, якія працуюць на прэвенцыю катаванняў, нацыянальныя механізмы прэвенцыі катаванняў і ступень прыняцця дзяржавай міжнародных абавязацельстваў у галіне забароны катаванняў.

Менавіта аб гэтым індэксе і нашым апошнім месцы сярод васьмі краін я і хацеў напісаць, паразважаўшы аб тым, як знешне шчасная Беларусь апярэдзіла ўсіх у глыбіні свайго становішча.

Аднак знайшлася тэма, якая характарызуе сітуацыю "лепш тысячы слоў": хутка набраў папулярнасць у пратэсным асяроддзі блогер Сяргей Ціханоўскі, які, дзякуючы нязграбна спрацаваўшай правакацыі, апынуўся ў СІЗА па абвінавачванні ў некалькіх злачынствах, стаў яшчэ і ахвярай раптам ўсплылай інфармацыі аб прыналежнасці да ніжэйшай касты зняволеных. Вось так немудрагеліста, рукамі таварышаў па няшчасці з ліку зняволеных лялькаводы з сілавых ведамстваў здзейснілі злачынства, якое міжнароднымі правіламі аднесена да самых цяжкіх – катаванне.

Катаванне – гэта не толькі іголкі пад пазногці, пластыкавы мяшок на галаву ці дубінкай па хрыбце. Вызначэнне катавання, з якім міжнародныя арганізацыі гэтыя самыя катаванні патрабуюць ад нашай дзяржавы крыміналізаваць, такое: 

"любое дзеянне, якім якой-небудзь асобе наўмысна наносіцца моцны боль альбо пакута, фізічная альбо маральнае, каб атрымаць ад яе або ад трэцяй асобы звесткі або прызнанні, пакараць яе за дзеянне, якое здзейсніла яна альбо трэцяя асоба ці ва ўчыненні якога яна падазраецца, а таксама запалохаць ці прымусіць яе ці трэцюю асобу, або па любой прычыне, заснаванай на дыскрымінацыі любога характару, калі такі боль або пакуты прычыняюцца дзяржаўнай службовай асобай або іншай асобай, якая выступае ў афіцыйнай якасці, ці з іх падбухторвання, ці з іх ведама або маўклівай згоды".

Дык вось, дзеянні, якімі Ціханоўскаму прычыняюцца маральныя пакуты, каб атрымаць ад яго звесткі або прызнання, пакараць за праяўленую актыўнасць на старце выбарчай кампаніі, запалохаць яго ці яго жонку, якая вылучылася кандыдатам у прэзідэнты, калі гэтыя пакуты прычыняюцца па падбухторванні службовых асобаў, з іх ведама або маўклівай згоды – гэта і ёсць катаванне.

Аднак гэта катаванне ў Беларусі – амаль не злачынства. Наша дзяржава ўпарта адмаўляецца крыміналізаваць катаванні ў такім выглядзе, праз "кананічнае" вызначэнне. А следчы з раённага аддзела Следчага камітэта нават не зразумее, пра што гаворка і чаму радавую аператыўную распрацоўку-правакацыю трэба ацаніць як злачынную – ён-та з іх, у пагонах, шэрагаў, скончыў іх акадэмію і ні ў зуб нагой у міжнародным публічным праве.

Каму тут аб'ектыўна маральна нялёгка, дык гэта сукамернікам. Яны закладнікі становішча, калі людзі, якія не жадаюць быць ніякай часткай крымінальнай супольнасці, вымушаныя прымаць яе лад жыцця, правілы, традыцыі і забароны. Пры гэтым Дэпартамент выканання пакарання і МУС у цэлым з задавальненнем культывуе такі парадак – роўна ў тых межах, якія дазваляюць спецслужбам націскаць на патрэбныя кропкі з выкарыстаннем зняволеных і іх бясспрэчна заганных з пункту гледжання правоў чалавека правілаў суіснавання. Адначасова апантаныя вернікі ў крымінальны парадак і спрадвечныя каштоўнасці зацягваюць сваё знаходжанне за плотам, калекцыянуючы прысуды па арт. 411 КК за свае перакананні.

А можа, спісаць усё на цяжкасці выбарчага перыяду? Вораг жа каля брамы, калі верыць пары кандыдатам у прэзідэнты. Дык вось, згодна з падпісанай Беларуссю Канвенцыі супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання, "ніякія выключныя абставіны, якімі б яны ні былі, будзь та стан вайны або пагроза вайны, унутраная палітычная нестабільнасць ці любое іншае надзвычайнае становішча, не могуць служыць апраўданнем катаванняў". Акрамя таго, "загад вышэйстаячага начальніка або дзяржаўнай улады не можа служыць апраўданнем катаванняў".

Вучыце матчастку.

Эксперт: "Стаць ахвярай катаванняў у Беларусі нескладана, а запусціць механізм расследавання – нерэальна"

На думку эксперта, Індэкс ацэньвае не столькі становішча з катаваннямі і жорсткім абыходжаннем – ёсць краіны, дзе гэтыя паказчыкі, магчыма, і горш, чым у Беларусі, колькі тое, што дзяржава робіць для барацьбы з гэтымі з'явамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства