viasna on patreon

Пераслед актывістаў і журналістаў у Гродне, Барысаве і Мінску Дапоўнена

2020 2020-07-24T09:53:00+0300 2020-07-24T11:06:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vbr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Мікалайчык 3 ліпеня. Фота: "Новы Час"

Вольга Мікалайчык 3 ліпеня. Фота: "Новы Час"

У розных гарадах Беларусі, у тым ліку ў тых, дзе праходзілі агітацыйныя пікеты кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, 23 ліпеня адбыліся затрыманні актывістаў і журналістаў. У Гродне і Барысаве былі затрыманыя сем актывістаў і актывістак "Народнай Грамады" і "Еўрапейскай Беларусі". Таксама па дарозе ў Барысаў была затрыманая здымачная група "Белсату", на некаторы час была спыненая машына кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. 

Падрабязнасці пераследаў

У Барысаве на падыходзе да агітацыйнага пікета Святланы Ціханоўскай, які запланаваны на 19:00, былі затрыманы актывісты і актывісткі "Народнай Грамады" і "Еўрапейскай Беларусі" Алена Філатава, Андрэй Кірэеў, Вольга Нікалайчык, Андрэй Войніч. Магчыма, затрыманых больш. Як паведамляе актывіст Валянцін Троцкі, таксама няма сувязі з Валянцінам Фраловым і іншымі. 

Як паведамляе "Еўрапейская Беларусь" у тэлеграме, прыкладна ў 18.00 у Барысаве на чыгуначным вакзале і ў раёне правядзення легальнага мітынгу Святланы Ціханоўскай затрымалі таксама Валянціна Фралова і Рыната Выстаробскага. Іх даставілі ў РАУС, дзе пратрымалі да 21.00, а пасля вызвалілі без тлумачэння прычын. Затрыманні праводзілі супрацоўнікі АМАПу.

У Гродне ў 16.30 на вуліцы Лермантава быў затрыманы Аляксей Чэрскі. Яго даставілі ў РУУС Ленінскага раёна і вызвалілі праз дзве гадзіны пасля затрымання.

Агітацыйны пікет з кандыдаткай у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай у Барысаве запланаваны 23 ліпеня ў 19:00 на пляцоўцы каля ўнівермага "Веста". Як піша "Радыё Свабода", за 50 кіламетраў ад Мінску ДАІ спыніла машыны аб’яднанага штабу Ціханоўскай, якія ехалі на пікет у Барысаў. Пасля праверкі дакумэнтаў машыны адпусцілі.

Як паведамляе belsat.eu, таксама ў Смалявічах была затрыманая журналістка «Белсату» Алена Шчарбінская. Праз некаторы час яе адпусцілі. Аператар Віталь Дубік дагэтуль затрыманы. Паводле журналісткі, нагодай для затрымання стала праверка іхнага аўтамабілю, бо падобная машына нібыта нядаўна здзейсніла ДТЗ.

А ў Мінску падчас запісу каментара быў таксама затрыманы карэспандэнт тэлеканалу "Белсат" Арцём Лява і эканаміст Сяргей Чалы. Яны дастаўленыя ў РУУС Маскоўскага раёну Мінска. Праз некаторы час іх адпусцілі.  Як паведамляе Рух "За Свабоду" ў фэйсбуку, журналіста Арцёма Ляву затрымалі прыкладна на 1,5 гадзіны. З журналістам правялі размову пра недапушчальнасць супрацы з незарэгістраванымі і ў Беларусі СМІ і адпусцілі.

24 ліпеня актывістка Наста Паліенка паведаміла ў сябе ў фэйсбуку, што раніцай у дом актывіста "Еўрапейскай Беларусі" Андрэя Кірэева ламіліся невядомыя, выбівалі дзверы. У доме ў гэты момант таксама знаходзіліся Вольга Нікалайчык і Алена Мінская. Але ў дом патрапіць ім так і не атрымалася, яны сышлі. Наста Паліенка распавяла "Вясне":

 "Невядомыя крычалі, каб адкрывалі, вельмі моцна білі ў дзверы нагамі. Тамбурныя дзверы наогул вынеслі". 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства