viasna on patreon

Кампанія салідарнасці працягваецца. “Хросныя” з’явіліся ў Статкевіча, Севярынца і Ушака

2020 2020-07-24T14:16:33+0300 2020-07-24T14:58:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/westandbyyou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай правабарончай арганізацыяй Libereco, яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. 

statkevich_bause_2020.jpg
Маргарэтэ Баўзэ і Мікалай Статкевіч

Маргарэтэ Баўзэ (дэпутатка Бундэстага, фракцыя “Бюндніс 90/Зялёныя”), Міхаэль Галер (дэпутат Еўрапейскага парламента, ХДС) і Віёла фон Краман (дэпутатка Еўрапейскага парламента, фракцыя “Бюндніс 90/Зялёныя”) патрабуюць неадкладнага і безумоўнага іх вызвалення.

Маргарэтэ Баўзэ, якая з’яўляецца прадстаўніцай па пытаннях правоў чалавека парлямэнцкай групы “Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу, узяла “шэфства” над Мікалаем Статкевічам.

“Свабоду Мікалаю Статкевічу і ўсім іншым палітвязням!” — заявіла яна.

Міхаэль Галер патрабуе вызваліць Паўла Севярынца
Міхаэль Галер патрабуе вызваліць Паўла Севярынца

Міхаэль Галер, прадстаўнік па пытаннях знешней палітыкі групы ЕНП у Еўрапарламенце, заявіў:

“Павел Севярынец — палітвязень, ахвяра шматгадовага пераследу з боку рэжыму. Зараз ён без віны сядзіць у зняволенні ў нечалавечых умовах. Я яго асабіста ведаю і патрабую яго неадкладнага вызвалення”.

Еўрадэпутатка ад Партыі Зялёных Віёла фон Краман падкрэслівае ў сваёй відэазаяве:

“Вяргілій Ушак не ўчыніў нічога незаконнага, але яго абвінавачваюць ў злачынстве і ён можа атрымаць да трох гадоў турмы. Мы заклікаем прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку нарэшце спыніць гэтыя цалкам адвольныя, палітычныя арышты, некаторыя з якіх звязаныя з катаваннямі. У Беларусі таксама павінны выконвацца правы чалавека”.

Libereco заклікае беларускага прэзідэнта вызваліць усіх палітвязняў неадкладна і безумоўна. Праваабаронцы нагадваюць, што ў краіне-суседцы ЕС на дадзены момант існуе больш за 20 палітычных зняволеных.

Дэпутаты парламентаў краін ЕС стануць “хроснымі” беларускіх палітвязняў

9 ліпеня, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства