viasna on patreon

На Станіслава Паўлінковіча ўзбудзілі крымінальную справу за абразу суддзі

2020 2020-07-27T14:02:50+0300 2020-07-27T14:02:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/paulinkovich_stanislau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Станіслаў Паўлінковіч. Фота з сайта mspring.online

Станіслаў Паўлінковіч. Фота з сайта mspring.online

27 ліпеня супраць актывіста з Магілёва Станіслава Паўлінковіча ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 391 Крымінальнага кодэкса за абразу суддзі. Сёння актывіст быў апытаны ў Следчым камітэце, дзе яму прапанавалі праслухаць аўдыёзапіс і ўзялі тлумачэнні. Пра гэта паведамляе праваабронца з Магілёва Аляксандр Буракоў.

Інцыдэнт адбыўся 21 траўня, калі Станіслава Паўлінковіча, які адбываў 15-суткавы арышт, таемна вывезлі з ізалятара ў суд Ленінскага раёна г. Магілёва. Там суддзя Ратнікава прысудзіла яго яшчэ да 15 сутак арышту за непадпарадкаванне работнікам міліцыі і да 1000 рублёў штрафу за абразу міліцыянта.

Ні адваката, ні бацькоў на працэс не запрасілі. Пачуўшы пра новы арышт, актывіст стаў выкрыкваць палітычныя лозунгі і не слухаць суддзю.

Станіслаў Паўлінковіч выйшаў з магілёўскага ІЧУ і паведаміў, што яму далі яшчэ 15 сутак

Станіслаў Паўлінковіч распавёў падрабязнасці свайго затрымання восьмага траўня. Аказваецца, міліцыя не чакала яго каля прахадной Магілёўскага металургічнага завода, дзе ён працуе, а зайшла прама ў цэх.

Пакуль што актывіст застаецца на волі, але ў любы момант ён можа быць зноў затрыманы і дастаўлены ў ІЧУ для адбыцця адміністрацыйнага арышту. Цяпер Станіславу Паўлінковічу па арт. 391 КК пагражае штаф, або папраўчыя працы на тэрмін да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства