viasna on patreon

Затрыманаму за чаргу ў symbal.by адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў Дакумент

2020 2020-07-27T14:10:34+0300 2020-07-27T14:10:35+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rafik_kengerli_sud_symbalby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Следчы камітэт адмовіў Рафіку Кенгерлі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да міліцыянтаў АМАП ГУУС Мінгарвыканкама Рамана Пятровіча і Ігара Цярпіцкага, а таксама ў дачыненні да Участковага інспектара міліцыі па ахове грамадскага парадку і прафілактыцы правапарушэнняў Міліцыі грамадскай бяспекі Упраўлення ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Я. Каралёва "ў сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства".

sk-kengerli_admova.jpg
Фота Рафіка Кенгерлі

23 чэрвеня Рафік Кенгерлі быў затрыманы АМАПам разам з іншымі людзьмі, што стаялі ў чарзе ў краму symbal.by, якая раней абвясціла аб сваім вымушаным закрыцці.

"Мяне адцягнулі за заплечнік, пад рукі заламалі, пакінулі гематому, скуру злупілі, запіхалі ў аўтазак", — распавёў Рафік Кенгерлі.

Як і іншых, Рафіка адвезлі ў РУУС Савецкага раёна Менска. Пратакол на яго складаў супрацоўнік Я. каралёў:

“Ён абражаў, лаяўся, пагражаў, — падзяліўся ўспамінамі Рафік. — Мне казаў, што закрые мяне за крадзеж. Калі ён даведаўся, што я афіцыйна беспрацоўны, сказаў: "цяпер нешта з рэчаў тых, хто з табой ехаў [у аўтазаку — заўв.], апынецца ў цябе — і мы цябе за крадзеж закрыем»“

Як адзначыў Рафік, супрацоўнік АМАПа Цярпіцкі яго непасрэдна не затрымліваў, аднак сам ён сцвярджаў адваротнае, калі выступаў у якасці сведкі на судовым пасяджэнні 23 ліпеня над Рафікам.

Рафік Кенгерлі у судзе Савецкага раёна
Рафік Кенгерлі у судзе Савецкага раёна

Іншы супрацоўнік АМАПа Раман Пятровіч таксама выступіў сведкам на судзе над Кенгерлі. Сам Рафік сцвярджае, што менавіта Пятровіч яго і затрымліваў, а таксама ўдарыў яго па твары:

"За маё пытанне, што ён даваў прысягу і што ж ён робіць, той мне даў аплявуху", — адзначыў Рафік.

23 ліпеня прайшлі адміністрацыйныя судовыя пасяджэнні над дзевяццю затрыманымі за стаянне ў чарзе ў краму symbal.by. Іх судзілі па артыкуле 23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў). У выніку адзін чалавек атрымаў штраф у 7 базавых велічынь (189 рублёў), пяцёра — у 4 базавыя велічыні( 108 рублёў), а яшчэ над трыма адбудзецца працяг судовага паседжання 29 ліпеня:

Райчонак Аляксандр — у 9.30

Лобан Анастасія — у 10.00

Галубкоў Аляксандр — у 10.00.

У Мінску прайшлі суды над затрыманымі ў чарзе ў краму symbal.by.

У судзе Савецкага раёна горада Мінска прайшлі судовыя пасяджэнні над тымі, хто стаяў 23 чэрвэня ў чарзе каля крамы symbal.by.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства